Язэп Паўлавіч Урбановіч

(Пасля перасылкі з Язэп Урбановіч)

Язэп Паўлавіч Урбановіч (21 сакавіка (3 красавіка) 1907, Шэйпічы, зараз Пружанскі раён, — 20 ліпеня 1944, Варанілавічы, Пружанскі раён) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчыную вайну. Стрыечны брат Міхася Забэйды-Суміцкага.

Язэп Паўлавіч Урбановіч
Мянушка Максім
Дата нараджэння 21 сакавіка (3 красавіка) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1944(1944-07-20) (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Міхалін[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР

БіяграфіяПравіць

У 19241929 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, потым у партшколе ЦК КПЗБ. Член КПЗБ з 1928 г. 3 1930 г. сакратар Баранавіцкага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ. У 19311934 гг. за рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў турму. 3 1939 г. старшыня Ружанскага пассавета.

У Вялікую Айчыную вайну са жніўня 1941 г. у тыле ворага: адзін з арганізатараў раённых антыфашысцкіх арганізацый, сакратар Ружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, ініцыятар стварэння, з 1942 г. сакратар Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі»; у чэрвені—ліпені 1943 г. камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі (дзейнічала на тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага і Слонімскага раёнаў). Удзельнік Беларускай Народнай Партызанкі.

СмерцьПравіць

Афіцыйная версія смерці гучыць як «загінуў пры выкананні службовых абавязкаў».

Існуе таксама версія брата Васіля Сёмухі Яўгена, які быў сведкам гібелі Урбановіча. Пасля адыходу немцаў у в. Варанілавічы 10 ліпеня прыйшлі бандыты (паводле некаторых звестак, гэта былі партызаны[1]), якія заняліся рабаўніцтвам: забіралі хатнюю скаціну, дамашні скарб, рабавалі царкву. Праз некалькі гадзінаў у вёсцы з'явіўся Урбановіч з невялікай групай суправаджэння, які запатрабаваў спыніць гвалт. За гэта ён і быў застрэлены памочнікам камандзіра аддзелу рабаўнікоў. Пазней абодва былі пакараныя: Л. (мясцовыя жыхары дагэтуль называюць кіраўніка бандытаў толькі так) павешаны, а ягоны памочнік расстраляны[2].

Пахаваны ва ўрочышчы Гута-Міхалін, за 13 км ад в. Верашкі Івацэвіцкага раёна на брацкіх могілках партызан і савецкіх воінаў.

Ушанаванне памяціПравіць

Імя Урбановіча носяць вуліцы ў Косаве, Пружанах, Ружанах і Варанілавічах.

У 1967 г. на будынку Ружанскага выканкама пасялковага Савета ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3]. 15 снежня 1968 г. ў скверы па вул. Савецкай г. п. Ружаны яму ўрачыста адкрыты помнік (скульптар Аркадзь Сурскі)[3].

Глядзіце таксамаПравіць

Зноскі

  1. Яшчэ адна партызанская загадка: як загінуў Язэп Урбановіч?. Наша Ніва (3 красавіка 2012). Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Пейган, М., Сінкевіч, М. Гаркавы подых вайны / Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч // Раённыя будні. — 2012. — № 52 (9498). — 11 ліпеня. — С. 5.
  3. 3,0 3,1 Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, БелСЭ. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 417, [4] с. — С. 368, 370—371. — ( Свод памятников истории и культуры народов СССР). — ISBN 5-85700-017-3.

ЛітаратураПравіць

  • Урбановіч Іосіф Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 588. — ISBN 985-11-0214-8.