Язэп (Юзаф, Іосіф) Янавіч Ходзька (6 снежня 1800, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 21 лютага 1881, Тыфліс, цяпер Тбілісі) — геадэзіст, географ.

Язэп (Восіп) Іванавіч Ходзька
Касцеша
Касцеша
Дата нараджэння 6 снежня 1800(1800-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1881(1881-02-21) (80 гадоў)
Месца смерці
Бацька Ян Ходзька
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расія
Род войскаў Генеральны штаб
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Каўказская вайна, Крымская вайна
Узнагароды і званні Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1848), Ордэн Святога Станіслава 1-й ст. (1855), Ордэн Святой Ганны 1-й ст. (1859), Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ст. (1862), Ордэн Белага Арла (1868)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі

Сын Яна (Івана) Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 г. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Ю. Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Я. Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 затрымалі Я. Ходзьку і накіравалі яго далей на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853. У 1869 Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.

Крыніцы Правіць

Літаратура Правіць