Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч

(Пасля перасылкі з Язэп Шнаркевіч)

Язэп Канстанцінавіч Шнарке́віч (10(22).6.1888, в. Саская Ліпка Нясвіжскага павета, цяпер Нясвіжскі раён — 30.11.1974) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог.

Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч
Jazep Šnarkievič. Язэп Шнаркевіч (1927).jpg
Нараджэнне 22 чэрвеня (4 ліпеня) 1888
Смерць 30 лістапада 1974(1974-11-30) (86 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Надзея Маркаўна Шнаркевіч
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць педагог, грамадскі дзеяч, палітык
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1907), Магілёўскі настаўніцкі інстытут (1916).

У 1907—13 настаўнік пачатковай школы ў Вялікім Сяле Мінскага пав., Гомельскага чыгуначнага вучылішча, уваходзіў у Гомельскае педагагічнае таварыства.

3 1916 у арміі, у 9-м пяхотным запасным палку ў Рослаўлі, у 35-й асобнай тэлеграфнай роце ў Бабруйску. Удзельнік з'езда настаўнікаў Мінскай губерні (1917).

Са студзеня 1918 у Мінску, настаўнік беларускай пачатковай школы, з верасня выкладчык 1-га Мінскага вышэйшага пачатковага вучылішча (з верасня 1919 яго кіраўнік, рэфармаваў у навучальную беларускую ўстанову). У час нямецкай акупацыі сакратар Мінскага настаўніцкага саюза пачатковых і вышэйшых вучылішчаў, член партыі беларускіх эсэраў. У час савецка-польскай вайны (1919—20) член Часовага беларускага нацыянальнага камітэта, адзін з кіраўнікоў Мінскай беларускай школьнай рады і Беларускага настаўніцкага саюза Мінскага павета. Пасля аднаўлення савецкай улады з ліпеня 1920 у складзе прэзідыума Наркамасветы БССР, са жніўня — кіраўнік яго беларускага аддзела.

У лістападзе 1920 паводле сакрэтнай дамовы паміж КП(б)Б і БПС-Р накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі антыпольскага падпольнага руху. Працаваў выкладчыкам у Нясвіжскай прыватнай жаночай гімназіі, дзе ўвёў курс беларусазнаўства, а ў 1921/22 навуч. г. рэфармаваў яе ў Нясвіжскую беларускую гімназію. У лістапада 1923 дамогся пераводу гімназіі ў Клецк (гл. Клецкая беларуская гімназія), сам пераехаў у Вільню. Удзельнік палітычнай нарады беларускіх леварадыкальных партый і груповак у Данцыгу (Гданьску) у 1923. 3 1924 сакратар Таварыства беларускай школы, пазней у складзе яго галоўнай управы. У 1925—26 і ў 1928—33 выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). У студзені 1927 арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ, амаль год правёў у турме. 3 1933 настаўнік віленскіх пачатковых школ, член таварыства «Пчала», супрацоўнічаў з віленскім часопісам «Беларуская борць». У 1933 па палітычных матывах звольнены з працы. У верасні 1939 зноў арыштаваны польскімі ўладамі, інтэрніраваны ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, вызвалены з прыходам савецкіх войск.

У кастрычніку 1939 настаўнік беларускай савецкай школы ў Вільні. У 1942 выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі.

У пасляваенны час жыў у Вільні.

Сям'яПравіць

Жонка Надзея Шнаркевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, краязнавец.

БібліяграфіяПравіць

  • Беларускае школьніцтва ў Менску ў 1918—20 гг. // Рунь (Вільнюс). 1998. № 13. Май.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Багдановіч Я. На жыццевым шляху: Успаміны. Мн., 1992.
  • Ляхоўскі У. Шнаркевіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.