Язэп Язэпавіч Янушкевіч
Язэп Язэпавіч Янушкевіч (н. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)
Язэп Язэпавіч Янушкевіч | |
---|---|
![]() | |
Язэп Янушкевіч. Фота Яўгена Колчава | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, археограф, пісьменнік |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1959 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007) |
![]() |
Брат Валяр’яна Янушкевіча і Фелікса Янушкевіча.
Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987).
3 1985 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ.
Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і мінскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш. Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах; пераклад на польскую мову Чэслава Сэнюха). Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Пяты этап»[1], а таксама: Станіслаў Манюшка. Ліставанне (1826—1851) / Укладальнік Язэп Янушкевіч. // Stanisław Moniuszko. Korespondencja (1826—1851). Wybór i opracowanie Jazep Januszkiewicz. — Мінск: «Смэлтак», 2010. 302 с.
Зноскі
- ↑ Часопіс «Полымя», 2010 № 4,5,6
БібліяграфіяПравіць
- Беларускі Дудар: Прабл. славян. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991;
- У прадчуванні знаходак: 3 адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава. Мн., 1994;
- Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995;
- Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц: Аднаўленне Бел. Археагр. Камісіі (БАК). Мн., 1999;
- За архіўным парогам: Бел. літ. XIX—XX стст. у святле архіўных пошукаў. Мн., 2002;
- Дыярыюш з ХІХ стагоддзя. Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. Мн., 2003;
Язэп Язэпавіч Янушкевіч на Вікісховішчы |
Слов’янскі мотиви і ремінісцэнціі у творчості В.Дуніна-Марцінкевича // 13. Mednarodni slavistični kongres. Ljubljana, 15.-. Zbornik povzetkov. 2.del. Kniževnost. Kulturologija. Folkloristika. Zgodovina slavistike. Tematski bloki. Uredila France Novak i№ Andreja Žele (Tematski bloki). Ljubljana, 2003;
Зямля кенатафаў: Артыкулы, апавяданні эсэ. Менск, 2009. — 264 с.;
«Ars longa… PATRIA longa…»: Адкрыццё кампазітара з Выганіч пад Ракавам Міхася Грушвіцкага (1828—1904) / Выд 1. Накладам аўтара. — Ракаў, 2011. — 24 с.;
«А ў маскалях трудна жыці…»: Багрым-Крашын-Яцкоўскі — НЕЎМІРУЧАСЬЦЬ: да 200-годзьдзя Паўлюка Багрыма і 570-годзьдзя Крашына. Выд. 1-е. Ракаў, 2012 — 20 с.;
Апостал Палесься: Сьвяты Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы. — Мінск «Про Хрысто», 2013. — 56 с.;
«Партрэты Паўстаньня: 1863—1865» (3 выданьні: 1) на беларускай; 2) на беларускай і летувіскай; 3) на беларускай, летувіскай ды польскай мовах; у суаўтарстве з Каміляй Янушкевічанкай) (2014—2015);
КЛЁК: Прысьвячэньні. — Ракаў, 2016—140 с.;
Сем шчасьлівых гадоў: Ракаўская парафія 1925—1931: Хрост. Шлюб. Сьмерць (Гісторыя, дакументы) / Siedem szczęśliwych lat: Parafja Rakowska 1925—1931: Chrzest. Ślub. Śmierć. — Ракаў, 2018. — 220 с.;
Літоўскі Пеўнік, або Мой Манюшка //Jazep Januškievič. Kogut Litewski, czyli Mój MONIUSZKO / Гісторыка-літаратурныя матэрыялы пра Станіслава-Яна-Эдварда-Казіміра Манюшку, ягоны радавод, творчы шлях і эпоху. — Ракаў, Коштам Аўтара. 2019. — 167 стар.
Ластоўскі Вацлаў. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны. / Уклад. Язэп Янушкевіч. Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2003.
Класіка // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» (аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы). Кастусь Вераніцын. «Тараса на Парнасе» (беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы) / Укладальнік Язэп Янушкевіч Мінск: Выдавец Віктар Хурсік, 2008.
Тварам да шыбеніцы [Veidu į kartuves]: Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863—1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі / Анталогія . — Ракаў, 2013.