Якаб Лемер, Якаб Ле-Мер, Якаб ле Мер (нідэрл. Jacob Le Maire; каля 1585 — 1616) — нідэрландскі мараплавец.

Якаб Лемер
Партрэт
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння каля 1585[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1616(1616-12-31)
Месца смерці
Грамадзянства
Commons-logo.svg Якаб Лемер на Вікісховішчы

Разам з Вілемам Схаўтэнам і братам Даніэлем здзейсніў кругасветнае падарожжа ў 1615—1616 гадах. Экспедыцыю арганізаваў бацька Якаба і Даніэля, купец-авантурыст Ісак ле Мер, а прафінансавалі яе грамадзяне Хорна, якія спрабавалі адрадзіць эканоміку некалі квітнеючага, а ў XVII стагоддзі згаслага горада. Мэтай экспедыцыі на караблях «Эндрахт» (220 тн) і «Хорн» (110 тн) было знаходжанне новага шляху да Астравоў пранасцяў — Малукскіх астравоў — праз Ціхі акіян, у абыход манаполіі Галандскай Ост-Індскай кампаніі, якая кантралявала адзіны вядомы праход праз Магеланаў праліў.

У канцы траўня 1615 года Лемер і Схаўтэн адплылі з Хорна. 7 снежня 1615 года ля берагоў Патагоніі на «Хорне» ўзнік пажар, які цалкам яго знішчыў. 25 снежня 1615 года Лемер і Схаўтэн адкрылі востраў Эстадас, якую яны назвалі Зямлёй Штатаў, палічыўшы яго паўночным ускрайкам Невядомай Паўднёвай зямлі. Праліў паміж астравамі Эстадас і Вогненная Зямля зараз называецца пралівам Ле-Мер. 29 студзеня 1616 года яны падышлі да самага паўднёвага пункта Паўднёвай Амерыкі — мысу Горн (названы ў гонар роднага горада Схаўтэна — Хорн). У красавіку 1616 года Лемер і Схаўтэн адкрылі некалькі астравоў архіпелага Туамоту, у маі — паўночную частку астравоў Тонга, і 25 чэрвеня дасягнулі архіпелага Бісмарка, адкрыўшы астравы Новая Ірландыя і Новы Гановер. 17 верасня 1616 года экспедыцыя прыбыла да Малукскіх астравоў пасля шаснаццаці з паловай месяцаў плавання. Намеснік Галандскай Ост-Індскай кампаніі ў Батавіі арыштаваў маракоў і канфіскаваў «Эндрахт» за парушэнне манапольнага патэнта, але пасля непрацяглага арышту галандцам дазволілі вярнуцца на радзіму. Якаб Лемер памёр на зваротным шляху з Індыі ў Амстэрдам.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124684041 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jacques le Maire // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124684041 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.