Якаб Понтусан Дэлагардзі

Граф Якаб Понтусан Дэлагардзі (шведск.: Jakob de la Gardie; 20 чэрвеня 1583, Рэвель — 12 жніўня 1652, Стакгольм) — шведскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік падзей Смутнага часу (гл. паход Дэлагардзі). У 1620 годзе ганараваны званнем фельдмаршала. Старэйшы сын — Магнус Габрыэль Дэлагардзі, рыксканцлер Швецыі.

Якаб Понтусан Дэлагардзі
граф Лекё
шведск.: Jakob Pontusson De la Gardie
greve av Läckö
Jacob De la Gardie 1606.jpg
Партрэт з Нацыянальнага музея Швецыі
Сцяг1-ы Генерал-губернатар Лівоніі
1622—1628
Папярэднік -
Пераемнік Густаў Хорн
Нараджэнне 20 чэрвеня 1583(1583-06-20)[1][2]
Смерць 12 жніўня 1652(1652-08-12)[1] (69 гадоў)
Стакгольм
Род Дэлагардзі
Бацька Понтус Дэлагардзі[d][5][6][…]
Маці Сафія Гансдотэр[d][3][5][6]
Жонка Эба Брагэ[d][1][7][3]
Дзеці Магнус Габрыэль Дэлагардзі[5][8], Марыя Сафія Дэлагардзі[d], Аксель Юліус Дэлагардзі[d][5], Якаб Казімір Дэлагардзі[d], Понтус Фрэдрык Дэлагардзі[d][5], Ebba Margareta, Grevinna De la Gardie[d][6] і Крысціна Кацярына Дэлагардзі[d][6]
Дзейнасць палітык, землекарыстанне, ваенны
Ваенная служба
Краіна Flag of Sweden.svg Швецыя
Род войскаў інфантэрыя
Званне фельдмаршал
Бітвы
Commons-logo.svg Якаб Понтусан Дэлагардзі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1583 года ў Рэвелі ў сям'і Понтуса Дэлагардзі (1520—1585), шведскага палкаводца і дыпламата французскага паходжання.

У лютым 1609 года ўзначальваў пятнаццацітысячны дапаможны атрад, адпраўлены шведскім каралём Карлам IX на дапамогу Васілю Шуйскаму супраць польска-літоўскіх войскаў. Разам з войскамі пад камандаваннем Міхаіла Скапіна-Шуйскага разбіў польска-літоўскія войскі каля Цверы, вызваліў Троіцкую лаўру. У сакавіку 1610 года ўвайшоў у Маскву. Быў разбіты пры Клушыне і вымушаны быў адступіць. У 1610 годзе аблажыў Ціхвінскі манастыр, пратрымаўшы яго да 1613 года. Узначальваў шведскае войска ў бітве пад Бронніцай, удзельнічаў у аблозе Пскова ў 1615 годзе. У 1617 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Сталбоўскага міру.

З 1619 года шведскі намеснік у Рэвелі, з 1622 года генерал-губернатар Лівоніі. У 1632—1644 гадах член рэгенцкага савета пры каралеве Крысціне. Атрымаў ад караля ў леннае валоданне вобласць вакол замка Лескё, які значна перабудаваў. Памёр 12 жніўня 1652 года ў Стакгольме. У яго гонар названы горад Якабстад.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Jakob P. De la Gardie — 1917.
  2. Jacob Pontusson, count de la Gardie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Форстен Г. В. Делагарди, Яков // Русский биографический словарьСПб.: 1905. — Т. 6. — С. 177–180.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143454153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Lundy D. R. The Peerage
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Г. Ф. Делагарди // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 329.

ЛітаратураПравіць

  • Сюрьё В.-М. Якоб Де ла Гарди // Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версия книги на сайте Финского биографического общества. — Архивировано из первоисточника 18 декабря 2012. Проверено 27 декабря 2012.
  • Кобзарева Е.И. Шведский военачальник Я.П. Делагарди в России "Смутного времени" // Новая и новейшая история. — 2006. — № 3. — С. 170 - 184.