Пачатак ліста апостала Якава ў манусктыпце 12 стагодзя

Якава, ліст апостала Якава - адзін з лістоў апостала Якава, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавета. Звычайна паводле візантыйскай традыцыі змяшчаецца пасля кнігі Дзеянняў апосталаў перад лістом апостала Пятра, аднак паводле заходняй традыцыі можа размяшчацца пасля ліста Яўрэям.

АдрасатПравіць

Ліст Якава не мае канкрэтнага адрасату, ён не накіраваны нейкай асобе ці асобнай царкве, ці цэрквам нейкай мясцовасці. У першым вершы аўтар вызначае адрасат: “дванаццаць кален Ізраіля ў рассеянні”. Такім чынам, ліст накіраваны вернікам-яўрэям у Дыяспары. Аднак, ліст мог аднасіцца не толькі да хрысціян-яўрэяў, але і да ўсіх вернікаў з кожнага народу.

АўтарПравіць

У вершым лісце вызначаецца аўтар – гэта Якаў, які вызначае сабе служкай Ісуса Хрыста. Імя “Якаў” было досыць распаўсюджанае, і ў спаражытнай царкве былі вядомы некалькі асоб з такім імям. Аднак, хутчэй за ўсё гэта – Якаў, брат Ісуса Хрыста. З Евангелляў вядома, што родныя браты Ісуса не падтрымалі Яго вучэння падчас Яго жыцця. Але пасля смерці Хрыста Якаў прыняў вучэнне Хрыста і праз хуткі час заняў пануючае становішча ў царкве ў Ерусаліме. Якаў карыстаўся вялікай пашанай сярод вернікаў. Памёр Якаў пакутніцкай смерцю ў 62 годзе н.э.

Асаблівасці ліста і кананічнасцьПравіць

У лісце ёсць пачатак, але няма заканчэння. Ліст вылучаецца добрай, але ў той жа час, простай грэчаскай мовай, вытанчаным стылям. Відавочна, што аўтар па майстэрску валодае літаратурнымі прыёмамі.

Ліст даволі доўгі час не быў вядомы большасці цэркваў. Калі ж пра яго стала шырока вядома, то да ліста аднесліся даволі засцярожана, таму што ў гэты час хадзіла вялікая колькасць апакрыфічных твораў ці проста падробак. Гэтым можа тлумачыцца той факт, ліст адсутнічае ў спісах старадаўніх канонаў. Ва Усходняй царкве ліст быў прыняты раней, чым на Захадзе, але і не аднагалосна. У Заходняй царкве ў апостальскім паходжанні ліста сумняваліся даўжэй, ліст увайшоў у канон толькі ў канцы 4 стагодзя.

Змест лістаПравіць

Ліст ўяўляе сабой твор з даволі прадуманай кампазіцыяй. Аўтар падымае тры асноўныя тэмы: выпрабаванні, розум і багацце-жабрацтва. Гэтыя тэмы падымаюцца не паслядоўна, а ствараюць складаную структуру і разглядаюцца з розных бакоў. Выпрабаванні павінны прыносіць радасць, аднак могуць пры няверных адносінах пераўтварыцца ў спакусу. Гэта здараецца пры няверным разуменні мудрасці і імкненні да зямнога розуму, які ў лісце называецца “бясоўскім”. Розум праяўляецца таксама ў верных адносінах да мовы. Пакланенне багаццю таксама вынік адсутнасці духоўнага розуму. Пасля тэмы беднасці апостал пераходзіць да асуджэння багатых і рабалепных адносін жабракоў да заможных братоў у царкве. На практычным прыкладзе апостал паказвае, што такія адносіны супярэчаць Закону Божаму. Асаблівую ўвагу аўтар звяртае на сувязь веры і дзеянняў, нагадваючы, што вера без практычных дзеянняў – мёртвая. Сканчваецца ліст словамі пра дапамогу адзін аднаму і неабходнасці прабачэння бліжняга.

Час і месца напісання лістаПравіць

Нават прыкладна цяжка вызначыць час і месца напісання, ліст мог быць напісаны ў Ерусаліме недзе паміж 51 і 62 годамі.

Кароткі план лістаПравіць

  • Прывітанне (1:1)
  • Выпрабаванні, розум і багацце (1:2-11)
  • Выпрабаванні, мова і дзеянні (1:12-27)
  • Пакланенне перад багатымі (2:1-13)
  • Вера і дзеянні (2:14-26)
  • Неабходнасць кантроля мовы (3:1-18)
  • Не6яспека кампраміса з мірам (4:1-12)
  • Выпрабаванні багаццем (4:13-5:6)
  • Розныя настаўленні (5:7-20)

ЛітаратураПравіць

  • Герхард Майер. ПОСЛАНИЕ ИАКОВА: Историко-богословский комментарийк Новому Завету, 288 c., ISBN 978-5-89647-263-6
  • Джон Мак-Артур. Толкование книг Нового Завета: Послание Иакова, изд. Библия для всех, 237с., 2005, ISBN 5-7454-0924-х
  • Дж. А. Мотиер. Послание Иакова, Санкт-Петербург, Мирт, 2000, ISBN 5-88869-088-0
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

У сецівеПравіць

Ліст апостала Якава ў перакладзе В. Сёмухі