Якапа Сансавіна

скульптар і архітэктар эпохі Адраджэння

Якапа Сансаві́на[5] (італ.: Jacopo Sansovino; 2 ліпеня 1486 — 27 лістапада 1570) — скульптар і архітэктар эпохі Высокага Адраджэння.

Якапа Сансавіна
італ.: Jacopo Sansovino
Фатаграфія
Партрэт Якапа Сансавіна пэндзлю Тынтарэта
Дата нараджэння 2 ліпеня 1486[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1570[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Франчэска Сансавіна[d]
Род дзейнасці архітэктар, скульптар
Уплыў Андрэа Сансавіна[d]
Уплыў на Алесандра Віторыа[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 годзе суправаджаў настаўніка ў Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру.

Якапа быў наняты папам Юліем II для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).

Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.

У 1527 годзе Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі Тыцыян і П’етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала базілікі Сан-Марка прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам Венецыянскай рэспублікі. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.

Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак бібліятэкі, манетны двор, ладжэта. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і Сан-Франчэска дэла Вінья, якую скончваў Паладыа.

Як скульптар, Сансавіна вылепіў статую Марса і Нептуна, устаноўленыя на параднай лесвіцы Палаца Дожаў.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  2. а б Сансовино Якопо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. https://www.khm.at/objektdb/detail/95922/
  5. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць