Якаў Ісакавіч Клейнбок
Якаў Iсакавіч Клейнбок (руск.: Клейнбок Яков Исаакович 23 мая 1908, Брэст-Літоўск — 13 студзеня 1961, Алма-Ата ) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар вет. навук, прафесар. Член-кар. АН КазССР (1954). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі КазССР (1945).
Якаў Ісакавіч Клейнбок | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 мая 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1961 (52 гады) ці 13 студзеня 1961 (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Алма-Aцінскі зооветэрынарны інстытут (1932). У 1932-33 працаваў на Алма-Ацінскім біякамбінаце, у 1933-61 — у Алма-Ацінскім зааветэрынарным інстытуце (асістэнт, загадчык кафедры). У 1941-53 член прэзідыўма Казахскага філіяла Усесаюзнай акадэміі сельска-гаспадарчых навук імя Леніна.
Асноўныя даследванні звязаныя з праблемамі паталогіі страўнікава-кішачнага тракта каня. Распрацаваў метады прафілактыкі і тэрапіі лёгачных і страўнікава-кішачных захворванняў цялятаў з ужываннем антыбіётыкаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Казахская ССР, энциклопедия в 4-х томах, Т.3, стр.273
СпасылкіПравіць
- Клейнбок Яков Исаакович — артыкул з РЕЭ