Якаў Балглей (фр.: Jacques Balgley; 7 сакавіка 1891, Брэст-Літоўск, Гродзенская губерня — 14 чэрвеня 1934, Парыж) — французскі мастак Парыжскай школы і гравёр, выхадзец з Беларусі. Працаваў у Парыжы.

Якаў Балглей
фр.: Jacques Balgley
Фатаграфія
Аўтапартрэт. 1928 год.
Дата нараджэння 7 сакавіка 1891(1891-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1934(1934-06-14) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Францыя
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Жанр графіка, жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Партрэт жанчыны»

Некаторыя карціны Балглея захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[1].

Біяграфія

правіць

Якаў Балглей нарадзіўся ў равінскай сям'і, некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецярбургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай малявальнай школы. З 1911 года жыў у Парыжы, дзе навучаўся архітэктуры і філасофіі. Як і многія іншыя маладыя мастакі парыжскай школы Якаў Балглей жыў у вядомай камуне «Вулей». У 1920 годзе паступіў у Школу дэкаратыўнага мастацтва.

Памёр ад сардэчнага прыступу, пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Зноскі

Спасылкі

правіць