Якаў Барысавіч Зяльдовіч
Я́каў Бары́савіч Зяльдо́віч (8 сакавіка 1914, Мінск — 2 снежня 1987, Масква) — савецкі фізік і фізіка-хімік. Акадэмік АН СССР (1958). Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954).
Якаў Барысавіч Зяльдовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага (8 сакавіка) 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1987 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Барыс Якаўлевіч Зяльдовіч[d] |
Род дзейнасці | фізік, астрафізік, вынаходнік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія і фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1939) |
Навуковае званне |
прафесар, акадэмік АН СССР (1958) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Леў Давідавіч Ландау[3] |
Вядомыя вучні | Rashid Sunyaev[d], Мікалай Іванавіч Шакура[d], Гурген Аскар’ян[d] і Аляксей Старабінскі[d] |
Член у | |
Прэміі |
Friedmann Prize[d] (2002) |
Узнагароды |
медаль Кэтрын Брус (1983) медаль Нюмы Мансона[d] (1977) медаль Дзірака (ICTP)[d] (1985) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (26 красавіка 1979) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і адваката Барыса Навумавіча Зяльдовіча і Ганны Паўлаўны Ківеліёвіч. Вучыўся экстэрнам на фізіка-матэматычным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і фізіка-механічным факультэце Ленінградскага політэхнічнага інстытута, у аспірантуры Інстытута хімічнай фізікі АН СССР у Ленінградзе (1934), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1939).
Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы (29 жніўня 1949) і вадароднай бомбы (1953) у СССР.
Найбольш вядомыя працы Якава Барысавіча па дэтанацыі, апісанню працэсаў гарэння, ядзернай фізіцы, астрафізіцы, гравітацыі. У 1939—1941 гадах Я. Б. Зяльдовіч і Ю. Б. Харытон упершыню ажыццявілі разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.
У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот».
Зяльдовіч і Солпітэр у 1964 годзе першымі (незалежна адзін ад аднаго) выказалі здагадку (цяпер яна стала агульнапрынятаю), што крыніцамі энергіі квазараў служаць акрэцыйныя дыскі вакол масіўных чорных дзір.
У працах Зяльдовіча па касмалогіі асноўнае месца займала праблема ўтварэння буйнамасштабнай структуры Сусвету. Вучоны даследаваў пачатковыя стадыі пашырэння Сусвету. Разам з супрацоўнікамі пабудаваў тэорыю ўзаемадзеяння гарачай плазмы пашыраемага Сусвету і выпраменьвання, стварыў тэорыю росту ўзмучэнняў у «гарачым» Сусвеце ў ходзе касмалагічную пашырэння, разгледзеў некаторыя пытанні, звязаныя з узнікненнем галактык у выніку гравітацыйнай няўстойлівасці гэтых узмучэнняў, паказаў, што ўзнікаюць утварэнні высокай шчыльнасці, якія з’яўляюцца, верагодна, протаскопішчамі галактык, маюць плоскую форму.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ http://www.mi.ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&id=23369&l=1
- ↑ Зельдович Яков Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
правіць- Зяльдовіч Якаў Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 128.
Спасылкі
правіць- Зельдович Яков Борисович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Зельдович, Яков Борисович // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Зяльдовіч Якаў Барысавіч на сайце часопіса «Успехи физических наук» (фотаздымкі, публікацыі) (руск.)