Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч

Якаў Бенцыёнавіч (Бенцыянавіч) Герцовіч (1 студзеня 1910, Сяліба, Мінскай губерні21 красавіка 1976) — беларускі савецкі літаратурны крытык[2].

Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1910(1910-01-01) ці 1910[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1976(1976-04-21) ці 1976[1]
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску ў 1936 годзе[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. У пасляваенны час займаў пасаду намесніка адказнага рэдактара газеты «Звязда»[3]. У 1953—1970 працаваў у часопісе «Вожык»[2].

Творчасць правіць

Пачаў друкавацца ў 1936. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, пытанням пісьменніцкага майстэрства. Вывучаў пераважна развіццё сучаснай беларускай прозы[2].

Аўтар кнігі франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969) і зборніка сатырычных мініяцюр «Не пугай адзінай» (1969)[2].

Сачыненні правіць

  • «На перадавых пазіцыях» (1957)
  • «Літаратура і жыццё народа» (1960)
  • «Герой і сучаснасць» (1963)
  • «Пісьменнікі, кнігі, героі» (1966)
  • «Творчае крэда» (1970)

Успаміны правіць

Уладзімір Гніламёдаў, які працаваў на пачатку 1970-х гадоў на адказных пасадах у ЦК КПБ, запісваў у сваім дзённіку[4]:

7 студзеня [1970]. Адзначыў 60-гадовы юбілей Якаў Герцовіч. Пытанне аб узнагароджанні не ставілася. Пісьменнікі адносяцца да яго непрыязна. Быў выпадак, калі Я. Герцовіч напісаў адмоўную рэцэнзію на «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча (а раман выдатны!) і хацеў змясціць у «Советской Белоруссии», але справа не задалася. Цяжка зразумець пазіцыю крытыка — чаму ён гэтак робіць? І ўжо не раз.

19 студзеня [1970]. Заходзіў на работу да мяне Якаў Герцовіч — вядомы літаратурны крытык. Скардзіўся на тое, што не ўзнагародзілі ў сувязі з юбілеем, забылі. Я яго, як мог, супакоіў. (...) Якаў Герцовіч — чалавек, я пераканаўся, не подлы, ён шчыра верыць у ідэалы камунізму, у палітыку партыі. Гэта засталося ў яго з 20-х гадоў. Ён камсамолец той пары».

3 верасня [1971]. 70 гадоў В. Вольскаму. Я. Герцовіч даў пра яго артыкул «Непаўторнасць», з якога відаць, як устарэла метадалогія гэтага крытыка. Ператварылася ў курэнне фіміяму.

28 снежня [1972]. Заходзіў Якаў Герцовіч. Скаргі, што забылі, значыць, не патрэбны. А потым прызнаўся, што і сапраўды пяро прытупілася, горш стаў адчуваць ідэйныя арыенціры. Прасіў падказваць, каго трэба ўзяць пад крытычны прыцэл.

Цікавыя факты правіць

Паводле ўспамінаў Уладзіміра Мехава, у час кампаніі супраць «касмапалітаў» Я. Герцовіч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але стрэлам з рэвальвера толькі параніў сябе[5].

Ацэнкі сучаснікаў правіць

Меў рэпутацыю «пагромшчыка» з-за цкавання беларускіх літаратараў (У. Караткевіча і інш.). У 1962 надрукаваў у газеце «Советская Белоруссия» артыкул «Пошукі, находкі, страты», у якім аўтару рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») былі прад'яўлены абвінавачванні ў «другараднасці, кніжнасці, фармалізме, неўдалым выбары галоўнага героя, неправільным паказе жыцця». Гэты артыкул паўплываў на лёс рамана, які быў надрукаваны толькі ў 1983 годзе. Таксама адмоўна паставіўся Герцовіч да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», у якой убачыў «прыхарошванне, ідэалізацыю гісторыі» і «элементарнае эпігонства».

Паэт Рыгор Барадулін характарызаваў гэтага крытыка ў сваёй эпіграме: «Герцовіч Якаў горка плакаў: / жыць мала, а ня ўсіх абкакаў»[6].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2024.
  2. а б в г д е Герцович Яков Бенцианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  3. Отзыв заместителя ответственного редактора газеты «Звязда» Я. Герцович
  4. https://www.rulit.me/books/sem-gadou-u-ck-read-541023-21.html
  5. https://belisrael.info/?p=26136
  6. Першы помнік Рыгору Барадуліну // svaboda.org 23 лютага 2015

Літаратура правіць