Якаў Давыдавіч Зевін

Якаў Давыдавіч Зевін (9 (21) чэрвеня 1888, Краснаполле, Магілёўская вобласць20 верасня 1918, Краснаводск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі.

Якаў Давыдавіч Зевін
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1888(1888-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1918(1918-09-20)[1] (30 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці Рэвалюцыянер
Жонка Nadezhda Nikolaevna Kolesnikova[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1904 года член РСДРП. Вёў падпольную рэвалюцыйную працу ў Екацярынаславе, Баку і іншых гарадах. Неаднаразова падвяргаўся арыштам, ссылкам (у Валагодскую, Архангельскую губерню і ва Усходнюю Сібір).

У 1911 годзе вучыўся ў партыйнай школе Ланжумо, арганізаванай У. І. Ленінам пад Парыжам. Быў дэлегатам 6-й (Пражскай) канферэнцыі РСДРП (1912), прадстаўляў групу меншавікоў-партыйцаў. Пасля канферэнцыі цалкам стаў на бальшавіцкія пазіцыі.

У 1915 годзе - член Бакінскага камітэта бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года працаваў у Маскоўскім савеце рабочых дэпутатаў, выконваў даручэнні Маскоўскага акруговага камітэта РСДРП(б).

З жніўня 1917 года ў Баку, у Саюзе нафтапрамысловых рабочых. Адзін з кіраўнікоў барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Азербайджане. У Бакінскім СНК (з красавіка 1918 года) - камісар працы; праводзіў у жыццё найважнейшыя мерапрыемствы Савецкай улады ў сацыяльнай сферы. Пасля часовага падзення Савецкай Улады ў Баку (31 ліпеня 1918) быў арыштаваны і расстраляны 20 верасня 1918 г. у ліку 26 бакінскіх камісараў.

Зноскі

  1. Зевин Яков Давидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Зевин Яков Давидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць