Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў
Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў (нар. 15 сакавіка 1918, в. Піхалёва, Заволжскі раён, Іванаўская вобласць — 6 ліпеня 1941, Крупскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941)[1].
Якаў Дзмітрыевіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1941 (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьКандыдат у члены КПСС. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір бронемашыны сяржант Я. Д. Бяляеў асабліва вызначыўся ў абарончых баях у Беларусі. У чэрвені 1941 года ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна з экіпажам машыны падбіў варожы танк і 3 матацыклы. 6 ліпеня 1941 года каля вёсак Гібайлавічы і Сомры Крупскага раёна загінуў у баі.
Пахаваны ў г. Крупкі, на брацкай магіле пастаўлены абеліск[2].
Памяць
правіцьЯго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 26 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 13 сентября (№ 39 (154)). — С. 1.
- ↑ Імем Якава Дзмітрыевіча Бяляева названа вуліца ў г. Крупкі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.