Якаў Навумавіч Каган
беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч
Я́каў Наву́мавіч Каган (1902, Чачэрск, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, Расійская імперыя — 1982, Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (да 1946 — наркам) (1939—1951).
Якаў Навумавіч Каган | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | ён сам, як наркам | ||||||
Пераемнік | Пётр Брэнч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў Іван Былінскі Панцеляймон Панамарэнка |
||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр | ||||||
Нараджэнне |
1902 |
||||||
Смерць |
1982 |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут.
З 1928 года працаваў у сістэме мясцовай прамысловасці БССР. У 1938 годзе заняў пасаду намесніка наркама, а з 1939 года наркама мясцовай прамысловасці БССР. У 1954 — 1962 намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР. Памёр і пахаваны ў Мінску.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га і 2-га скліканняў.