Якаў Рыгоравіч Крэйзер
Якаў Рыгоравіч Крэйзер (4 лістапада 1905, Варонеж — 29 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваеначальнік, генерал арміі (1962), Герой Савецкага Саюза.
Якаў Рыгоравіч Крэйзер | |
---|---|
![]() Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Я. Г. Крэйзер | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1905 |
Месца нараджэння | Варонеж, Расійская імперыя |
Дата смерці | 29 лістапада 1969 (64 гады) |
Месца смерці | Масква, СССР |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1921—1969 |
Званне | |
Камандаваў | арміі, ваенныя акругі |
Бітвы/войны | бітва за Маскву, вызваленне Крыму, вызваленне Прыбалтыкі, шматлікія іншыя |
Узнагароды і званні | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Якаў Рыгоравіч Крэйзер нарадзіўся 4 лістапада 1905 года ў яўрэйскай сям’і ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1921 года. Добраахвотнікам уступіў у 22-ю пяхотную школу. Пасля яе заканчэння быў прызначаны камандзірам узвода ў адну з частак Маскоўскага гарнізона. З 1928 года — у 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, у якой прайшоў па ўсіх прыступках каманднай лесвіцы ад камандзіра роты да камандзіра палка. У 1939—1940 гг. спачатку намеснік камандзіра, затым камандзір 172-й стралковай дывізіі. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў удасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ прызначаны камандзірам 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі 7-га механізаванага корпуса.
У пачатку ліпеня 1941 года ў раёне горада Барысава 1-я мотастралковая заступіла шлях 18-й танкавай дывізіі вермахта і больш за дзесяць дзён стрымлівала яе прасоўванне ўздоўж аўтастрады Мінск — Масква. За гэты час войскі 2-га стратэгічнага эшалона РСЧА паспелі заняць абарону па Дняпры.
11 ліпеня прыйшоў загад вывесці 1-ю мотастралковую дывізію з бою, аднак ужо на наступны дзень дывізію накіравалі на ліквідацыю нямецкага плацдарму, захопленага на Дняпры. 12 ліпеня Крэйзер быў паранены і эвакуіраваны.
УзнагародыПравіць
- медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 561[1]
- 5 ордэнаў Леніна
- 4 ордэна Чырвонага сцяга
- ордэн Суворава I-й ступені
- ордэн Суворава II-й ступені
- ордэн Кутузава I-й ступені
- ордэн Багдана Хмяльніцкага I-й ступені.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 22 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 26 июля (№ 33 (108)). — С. 1.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — С. 535.
СпасылкіПравіць
- Якаў Рыгоравіч Крэйзер на сайце «Героі краіны»
- Якаў Рыгоравіч Крэйзер - Яд ва-Шэм (руск.)