Якаў Рыгоравіч Шапіра
архітэктар
Якаў Рыгоравіч Шапіра (18 лістапада 1907, Мінск — 2 студзеня 1980) — беларускі архітэктар.
Якаў Рыгоравіч Шапіра | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1980 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1937 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1968 па 1970 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белмясцпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): кінатэатр у Бабруйску (1938), Дом Саветаў у Вілейцы (1939), будынак філармоніі (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939), інтэрнат ФЗА аўтазавода, навучальны корпус і інтэрнат фінансавага тэхнікума (1948), навучальны корпус тэхнікума гандлю (1954) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шапиро Яков Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)