Якаў Саннікаў
Якаў Саннікаў (1780, Усць-Янск — не раней 1812) — рускі прамысловец (здабываў пясца), даследчык Новасібірскіх астравоў.
Адкрыў і апісаў астравы Стаўбавы (1800) і Фадзееўскі (1805). У 1808—1810 гадах удзельнічаў у экспедыцыі М. М. Гедэнштрома. У 1810 годзе перасёк востраў Новая Сібір, у 1811 годзе абышоў востраў Фадзееўскі. Саннікаў выказаў меркаванне аб існаванні на поўнач ад Новасібірскіх астравоў, у прыватнасці ад вострава Кацельны, шырокай зямлі (гл. Зямля Саннікава). Яго ўнук, таксама Якаў Саннікаў, вядомы як мецэнат, які дапамагаў палярным даследчыкам Аляксандру Бунге, Эдуарду Толю, Фрыцьёфу Нансену.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Петрыкаў А. М. Саннікаў Якаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157—158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).