Якаў Якаўлевіч Гардзееў

Якаў Якаўлевіч Гардзееў (нар. 26 чэрвеня 1942, г. Гродна) — беларускі ўрач-неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996).

Якаў Якаўлевіч Гардзееў
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1942(1942-06-26) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1965).

Працаваў у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы (1966—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, медыка-псіхалагічны факультэт, кафедра неўралогіі і нейрахірургіі, прафесар, у 1995—2006 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: клінічная і эксперыментальная дэміелінізацыя; праблемы рассеяннага склерозу.

УзнагародыПравіць

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль Францыска Скарыны (2005), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2015) і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гардееў Якаў Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 59. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гордеев Яков Яковлевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 127—128.
  • Гордеев Яков Яковлевич // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 290—291.
  • Гордеев Яков Яковлевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 75—76.
  • Гордеев Яков Яковлевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 248—249.
  • Гордеев Яков Яковлевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 170.
  • Гордеев Яков Яковлевич : к 75-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель / [составитель Л. А. Климко]. — Гродно, 2017.

СпасылкіПравіць