Якуб Вуек

Польскі езуіцкі святар, рэктар Віленскай акадэміі, перакладчык Бібліі на польскую мову

Якуб Ву́ек (польск.: Jakub Wujek SJ; 1541, Вангровец — 27 ліпеня 1597, Кракаў) — польскі каталіцкі святар, езуіт, доктар багаслоўя, рэктар Віленскай акадэміі, аўтар перакладу Бібліі на польскую мову.

Якуб Вуек
Jakub Wujek
прапаведнік і перакладчык Бібліі
Род дзейнасці перакладчык, перакладчык Бібліі, пісьменнік, багаслоў, каталіцкі тэолаг
Дата нараджэння 1541[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1597(1597-07-27)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Мацея Вуйка. Пачатковую адукацыю атрымаў у сямейным Вангроўцы ў школе цыстэрцыянцаў. Працягваў навучанне ў гуманітарна-прыродазнаўчых навуках у Сілезіі. Па рашэнні бацькоў у 1558 пакінуў Сілезію і пераехаў у Кракаў, дзе працягнуў адукацыю. У 1559 атрымаў званне бакалаўра.

Працаваў настаўнікам у школе кракаўскага біскупа Якуба Уханскага, а калі таго прызначылі прымасам Польшчы, ён накіраваў Вуйка апекуном сваіх братоў у езуіцкую калегію ў Вене. Тут Якуб скончыў магістрскую праграму па філасофіі, а таксама палепшыў веды па матэматыцы і грэчаскай мове.

У 1565 у Вене ўвайшоў у ордэн езуітаў, па навіцыяце пачаў навучанне ў Рымскай калегіі, дзе атрымаў дактарат. Правёўшы ў Рыме два гады, пераехаў у Пултуск, дзе выкладаў у езуіцкім калегіуме. У 1568 пасвечаны на капелана і з тае пары прысвяціў сябе інтэнсіўнай прапаведніцкай і літаратурнай працы. У 1571—1578 быў рэктарам езуіцкага калегіуму ў Познані, у 1578—1580 — рэктарам Віленскай акадэміі. У 15791584 заклаў езуіцкую правінцыю ў сяміградскай Клуж-Напоцы.

Памёр 27 ліпеня 1597 года, пахаваны ў скляпеннях касцёла Святой Барбары ў Кракаве.

Творчасць правіць

Выдаў 2 вялікія творы: Пастыллі каталіцкія (Postylla catholica, to iest Kazania na każdą niedzielę i na każde święto przez cały rok, 1573), Пастыллі меншыя, а таксама «Жыцці», «Жарсці» і іншыя публікацыі.

У 1584 кіраўнікі ордэну езуітаў даручылі яму пераклад Свяшчэннага Пісання. Пераклад ладзіўся з лацінскага варыянту святога Гераніма — г. зв. Вульгаты, на Трыдэнцкім саборы ў 1546 годзе прызнаным афіцыйным тэкстам рымска-каталіцкае царквы.

У 1593 з'явіўся пераклад Новага Запавету, выдадзены з папраўкамі і псальмамі ў 1594 годзе. Поўны пераклад Бібліі быў скончаны ў 1595, аднак паколькі ён здзясняўся з лёвенскай Вульгаты, езуіты абавязаныя былі рэдагаваць яго дзеля дастасавання да клементынскай Вульгаты. Праца рэвізійнай камісіі заняла некалькі гадоў, і афіцыйны пераклад выйшаў толькі праз два гады па смерці Якуба Вуйка, у 1599. Унесеныя рэвізійнай камісіяй змены былі даволі значныя і шматлікія, аднак тым не менш гэты пераклад стаў вядомы як пераклад Вуйка.

З лінгвістычнага пункту гледжання Вуек карыстаўся з працы сваіх папярэднікаў. Пераклад адзначаецца сцісласцю і шматбаковасцю: мова простая і зразумелая, а разам з тым паважная і годная. Пераклад замяніў Біблію Леапаліты і выконваў ролю асноўнага польскага перакладу больш за тры стагоддзі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jakub Wujek (Vangrowecz, Vangrovicius, Wuykus) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut, t. 3 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 419—424

Спасылкі правіць