Якуб Генрык Флемінг
Якуб Генрык Флемінг (13 сакавіка 1667, Гоф — 30 красавіка 1728, Вена) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, Саксоніі.
Якуб Генрык Флемінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jakub Henryk Flemming | |||||||
![]() Якуб Генрык Флемінг. Луі дэ Сільвестр, 1728 | |||||||
![]() Герб «Флемінг» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Францішак Сапега | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1667[1][2] |
||||||
Смерць |
30 красавіка 1728[1][2] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Флемінгі[d] | ||||||
Бацька | Георг Каспар фон Флемінг[d] | ||||||
Жонка |
Францішка з Сапегаў Тэкля з Радзівілаў |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны, афіцэр, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | ||||||
Званне | генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Флемінгаў герба ўласнага, сын Георга Каспра, брандэнбурскага таемнага дарадцы. Меў стрыечнага брата Яна Ежы.
Навучаўся ў галандскіх універсітэтах. У 1688 выправіўся ў падарожжа ў Англію.
Служыў у войску штатгальтэра Галандыі Вільгельма Аранскага, атрымаў званне генерала. З 1693 жыў у Саксоніі, дзе ў 1699 атрымаў званне генерал-лейтэнанта. Зблізіўся з курфюстам Фрыдрыхам Аўгустам, адыграў вялікую ролю пры ягоным абранні каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Саксонскія палкі пад ягонай камандай неаднаразова ўмешваліся ў спрэчкі Сапегаў з шляхтай Вялікага Княства Літоўскага. Стаяў на баку магнатаў (у тым ліку Радзівілаў, з якімі меў сваяцкія сувязі), адначасна распрацоўваў планы паступовай ліквідацыі шляхецкіх вольнасцяў.
Канюшы вялікі літоўскі (з 1701). Браў актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. Па адмове Аўгуста Моцнага ад стальца (1706) атрымаў прызначэнне ў 1708 губернатарам Дрэздэна. Пасля Палтаўскай бітвы (1709) дапамог таму зноў атрымаць карону.
Актыўна выступаў супраць габсбургскай ідэі падзелу Рэчы Паспалітай. Безвынікова спрабаваў пашырыць уладанні дзяржавы на Памор’і. Пазней аддаваў перавагу саюзу з Аўстрыяй супраць Прусіі і Расійскай імперыі. Падтрымліваў рэформы ў Рэчы Паспалітай, выступаў супраць «гетманскага» стылю кіравання[4].
Саксонскі генерал-фельдмаршал (1711), генерал кароннай артылерыі ў 1710—1714 гадах, першы міністр Саксоніі з 1712.
Кавалер шэрагу ордэнаў: Крыжа нямецкіх законнікаў (іанітаў), дацкага Ордэна Слана, расійскага Святога Андрэя Першазваннага.
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119415410 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Jakob Heinrich Flemming // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119415410 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
ЛітаратураПравіць
- Казлоў Л. Флемінгі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 703. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.