Якуб Дадэрка

Каталіцкі дзеяч, мінскі біскуп (1798–1816)

Якуб Ігнацы Дадэрка (польск.: Jakub Ignacy Dederko; 15 ліпеня 1753, Вількамірскі павет — 13 лютага 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, менскі біскуп (17981816)[4].

Якуб Дадэрка
польск.: Jakub Ignacy Dederko
Jakub Daderka. Якуб Дадэрка (XVIII).jpg
Jakub Daderka. Якуб Дадэрка (1802).jpg
Герб «Дадэркалы»
каталіцкі біскуп[d]
з 26 жніўня 1798
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 1798
Нараджэнне 15 ліпеня 1753(1753-07-15)
Смерць 13 лютага 1829(1829-02-13) (75 гадоў)
Род Дадэркі
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d][1][2]
Адукацыя
Навуковае званне
Дзейнасць каталіцкі святар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Якуб Дадэрка на Вікісховішчы

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1789), Белага Арла (1794), Св. Ганны І ступені (1808), Св. Уладзіміра II ступені (1812).

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў гербу «Дадэркала» [5], сын Караля, скарбніка драгіцкага, і Клары з Міравіцкіх.

Па навучанні ў Віленскай акадэміі 14 жніўня 1770 уступіў у Таварыства Ісуса. Па скасаванні ордэна выехаў у Польшчу.

У 26 жніўня 1776 беларускі суфраган-біскуп Фелікс Тавянскім пасвяціў яго ў свецкія святары. Канонік Віленскае кафедры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбуналу (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят Алыцкі (1789).

Дзякуючы пратэкцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 прызначаны луцкім біскупам, але з прычыны падкопаў таргавіцкіх канфедэратаў яму не ўдалося атрымаць намінацыі.

Па акупацыі Вялікага Княства Літоўскага войскамі Расійскай імперыі ў 1793 сустракаўся з генералам М. Крачэтнікавым як дэлегат Віленскае і Луцкае капітулаў, а таксама Алыцкае калегіяты (1795). У наступным годзе ў той жа якасці накіраваўся да Паўла І.

У верасні 1798 прызначаны першым біскупам менскім. Прыкладаў вялікія намаганні дзеля адбудовы і аздаблення Мінскай кафедры. Заклаў у 1810 у Мінску Таварыства дабрачыннасці для бяздомных, сіротаў, жабракоў і невылечна хворых.

У французска-расійскую вайну (1812) выступіў супраць Расіі і 19 ліпеня абвясціў з амбона кафедры «Мінскую канфедэрацыю». У 16 мая 1816 расійскія ўлады выслалі Я. Дадэрку ў Алыку, дзе ён заставаўся пад наглядам Луцкага біскупа да самай смерці[6].

ПячаткіПравіць

 
Малая пячатка біскупа Якуба Дадэркі

У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі захоўваюцца дзве пячаткі, якія належалі Яго Эксцэленцыі[6]:

  • Вялікая пячатка: у полі пячаткі французская шчыт (геральдычны колер не вызначаны) з гербам «Дадэркала». Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом, на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 10 кутасоў на шнурах у чатыры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3, 4) (адпавядае ступені архібіскупа).

Легенда па колу: IACOBUS. IGNATIUS : DEDERKO : DEI : ET APOSTOLICE : SEDIS : GRATIA : PRIMUS : MINSCENSIS EPISCOP. (Якуб Ігнацій Дадэрка Міласцю Божай і Апостальскае Сталіцы Першы Мінскі біскуп.)

Воск, чырвоны, шырыня 67 мм.[7]

  • Малая пячатка: у полі пячаткі французскі чатырохчастковы шчыт з выявамі наступных гербаў: «Дадэркала» (родавы герб біскупа Дадэркі), «Бродзіц» (герб маці — Клары з Міравіцкіх), «Трубы» (герб бабкі па бацьку — Ружы з Войнаў), «Равіч» (герб бабкі па маці — прозвішча не ўдакладнена). У сэрцавым шыльду манаграма ІД. Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 6 кутасоў на шнурах у тры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3).

Сургуч, чырвоны, шырыня 30 мм.[8]

Зноскі

  1. Дедерко // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 275.
  2. Catholic-Hierarchy.org Праверана 16 кастрычніка 2020.
  3. Здравомыслов К. Я. Дедерко, Яков-Игнатий // Русский биографический словарьСПб.: 1905. — Т. 6. — С. 164.
  4. Рэлігія і царква на Беларусі, 2001
  5. Гербы беларускай шляхты. Герб Дадэркала (уласны) {{ref-be}
  6. 6,0 6,1 Андрэй Шпунт. Невядомыя пячаткі // «Наша Вера» № 2 (5), 1998.
  7. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 73 зв. (1799 год).
  8. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 75. (1799 год).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Мінскія біскупы
17981829
Пераемнік:
Матэвуш Ліпскі