Якуб Лось
Якуб Лось (1632 — 24 жніўня 1688) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, аўтар мемуараў.
Якуб Лось | |
---|---|
![]() Дуброва | |
Нараджэнне | 1632[1] |
Смерць | 24 жніўня 1688[2] |
Род | Ласі[d] |
Дзейнасць | ваенная служба[d][3] |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду герба «Дамброва». Прынамсі з 1655 запісаўся ў казацкую харугву сандамірскага ваяводы Уладзіслава Мышкоўскага. З 1656 харугва ўваходзіла ў склад дывізіі Стэфана Чарнецкага. Удзельнічаў у бітвах са шведамі ў час Паўночнай вайны 1655—1660. З 1660 у складзе харугвы Вацлава Ляшчынскага ўдзельнічаў у кампаніі ў Беларусі, Палонкаўскай бітве 1660, бітве на Басе 1660, бітве пад Талачынам. У 1661—1663 удзельнічаў у вайскова канфедэрацыі «Саюз свяшчэнны». Магчыма, удзельнічаў у задняпроўскім паходзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна ІІ Казіміра. Удзельнічаў у рокашы Любамірскага 1665—1666. У 1667 пакінуў войска, заняўся гаспадараннем у маёнтку.
У 1676—1682 на аснове сваіх дыярыушаў пісаў успаміны, пасля да 1687 дапаўняючы іх генеалагічнымі звесткамі і выпіскамі з хронік. Мемуары Лося — каштоўная гістарычная крыніца пра падзеі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, ахопліваюць час 1646—1667. У пачатку лаканічныя, становяцца падрабязнымі з 1656, асаблівую ўвагу аўтар удзяляў ваеннаму боку свайго жыцця. Упершыню апублікаваны ў 1858 у Кракаве.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Лось Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 310. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.