Якуб Умястоўскі
Якуб Умястоўскі (1764, Вільня — 18 снежня 1809) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, граф.
Якуб Умястоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1764 |
||||||
Смерць | 18 снежня 1809 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ян Геранім Тадэвуш Умястоўскі | ||||||
Жонка | Ганна з Пузынаў[d] | ||||||
Дзеці | Казімір Ян Умястоўскі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1764 годзе. Сын Гераніма Тадэвуша і Мар’яны Багеньскай. Змоладу прысвяціў сябе грамадзянскай службе. Маючы амаль 23 гады, узначаліў службу каморніка Лідскага пагранічча. У далейшым хутка ўзыходзіў па прыступках сваёй службы ўгору: суддзя гродскі на Ашмяншчыне ў 1789 годзе, суддзя земскі ў 1792 годзе.
Атрымаўшы ў спадчыну значную суму грошай, будучы практычным і працавітым чалавекам, Якуб пачаў скупляць на Ашмяншчыне маёнткі. 4 студзеня 1807 года Якуб Умястоўскі набыў у Антона Нестара Кеневіча маёнтак Жамыслаўль. Распачаў тут будову палаца. Якуб пераехаў у Жамыслаўль з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Дом стаў паменшанай копіяй Лазенкоўскага палаца ў Варшаве.
Якуб Умястоўскі ажаніўся з Ганнай, дачкой Крыштафа Пузыны з Казельска і Мар’яны з роду графоў Юдыцкіх. Умястоўскія вырашылі разбудаваць сваю Жамыслаўскую рэзідэнцыю. Гэта быў вялікі палац з брусавага дрэва, пафарбаванага ў белы колер, з ашалёванымі шэрай дранкай вугламі, з жоўтымі рамамі вокнаў і чатырма ганкамі з ліхтарыкамі. Дах быў ламаны, пакрыты гонтамі чырвонага колеру. Гаспадары збудавалі над ракой Гаўяй драўляны і часткова мураваны спіртзавод (гажэльня).
Парафіяльны касцёл у Граўжышках на адлегласці 10 вёрст ад Клявіцы быў фундаваны Якубам Умястоўскім з дрэва клявіцкага лесу. У самой Клявіцы таксама знаходзіцца драўляны касцёл, узведзены Ганнай Умястоўскай.
Якуб і Ганна былі зацікаўлены ў тым, каб іх зямля прыносіла добрыя плёны. З гэтай мэтай на месцы высечаных лясоў яны заклалі новыя фальваркі: Рацішкі, Казімірава і Людвінаў.
У студзені 1800 года Якуб Умястоўскі абраны на пасаду Ашмянскага маршалка. Памёр у снежні таго ж года, даручыўшы сваёй жонцы і нежанатаму брату Тамашу маёмасць і апеку над дзецьмі — дачкой Тэкляй і трыма сынамі — Антонам, Людвікам, Казімірам.
Пахаваны ў сямейным склепе ў Суботніцкім парафіяльным касцёле.