Якуб Шчавінскі (ваявода брэсцка-куяўскі)

ваявода брэсцка-куяўскі

Якуб Шчавінскі з Азаркова герба «Праўдзіц» (каля 1577 — 5 лютага 1637) — польскі дзяржаўны дзяч. Староста блонскі і гюбінскі[1], маршалак двара прымаса Лаўрэнція Гембіцкага, падкаморы лэнчыцкі (1610—1612), староста лэнчыцкі (1612—1626), ваявода брэсцка-куяўскі (1620—1637). Маршалак ардынарных сеймаў (1616, 1620)[2].

Якуб Шчавінскі
Дата нараджэння каля 1577
Дата смерці 5 лютага 1637(1637-02-05)
Дзеці Самуэль Канстанты Шчавінскі[d] і Ян Шыман Шчавінскі[d]

БіяграфіяПравіць

Сын Шымана з Азаркова Шчавінскага (пам. 1590), кашталяна інаўлодзкага. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі ў 1593 годзе, а таксама за мяжой.

Пасол Лэнчыцкага ваяводства на сеймы 1611[3] і 1613[4] гадоў. Маршалак ардынарных сеймаў у 1616, 1620 гадах.

Быў электарам караля Уладзіслава IV Вазы ад Брэсцка-Куяўскага ваяводства ў 1632 годзе[5], падпісаў яго pacta conventa[6].

Пахаваны ў капліцы Шчавінскіх у касцёле св. Андрэя Апостала ў Лэнчыцы, дзе ёсць надгробак ваяводы з найвялікшым у Польшчы барочным трунным партрэтам.

Беларускія выданні, напрыклад «Асветнікі і мысліцелі Беларусі», адзначаюць красамоўства Шчавінскага і, апроч прамоў на сеймах, прыпісваюць яму аўтарства «Прамовы на пахаванне Андрэя Баболі» (Вільня, 1629)[7]. Гэтыя звесткі перанесены са слоўніка Бракгаўза і Ефрона ў 86 тамах, дзе годам смерці пададзены 1673, магчыма, проста паблытаны парадак лічбаў або складальнікі мелі на ўвазе месіянера Андрэя Баболю (1591—1657), у «Асветніках і мысліцелях Беларусі» пададзены 1671 год. Аднак, аўтарства «Прамовы» належыць Якубу Сабескаму і напісана яна на пахаванне вялікага падкаморага кароннага Андрэя Баболі (1540—1616)[8].

Сям’яПравіць

Жанаты быў, паводле адных звестак, з Ганнай з Карнкоўскіх, паводле другіх — з Сафіяй з Сакалоўскіх. Магчыма, гэта два шлюбы. Меў сыноў:

  • Якуба Ольбрахта (?—1688), старосту лэнчыцкага, кашталяна і ваяводу інаўроцлаўскага,
  • Яна Шымана, старосту лэнчыцкага, кашталяна брэсцка-куяўскага, ваяводу брэсцка-куяўскага (1643-1655),
  • Паўла Людвіка, старосту брэсцка-куяўскага і ваяводу інаўроцлаўскага,
  • Самуэля Канстантыя (?—1693), кашталяна крушвіцкага.

Зноскі

  1. Urzędnicy województw łęczyckiego i sieradzkiego XVI—XVIII wieku. Spisy". Oprac. Edward Opaliński i Hanka Żerek-Kleszcz. Kórnik 1993, s. 295.
  2. Władysław Konopczyński, Chronologia sejmów polskich 1493—1793, Kraków 1948, s. 147.
  3. Janusz Byliński, Sejm z 1611 roku. W nowym opracowaniu., Wrocław 2016, s. 214.
  4. Janusz Byliński, Dwa sejmy z roku 1613, Wrocław 1984, s. 245.
  5. Suffragia Woiewodztw y Ziem Koronnych, y W. X. Litewskiego, Zgodnie ná Naiásnieyssego Władisława Zygmunta … roku 1632 … Woiewodztwo Krákowskie., [b.n.s.]
  6. Porządek Na Seymie Walnym Elekcyey, miedzy Warszawą a Wolą, Przez opisane Artykuły, do samego tylko Aktu Elekcyey należące, vchwalony y postanowiony. Roku Pańskiego, M. DC. XXXII. Dnia 27. Września, s. 16.
  7. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1995. — ISBN 985-11-0016-1 — С. 331.
  8. Barłowska, Maria. Jakub Sobieski czy Jakub Szczawiński autorem mowy na pogrzebie Andrzeja Boboli? // Pamiętnik Literacki XCVIII, 2007, z. 4. — PL ISSN 0031-0514 — S. 155—165.

ЛітаратураПравіць

  • Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa-Kraków: Instytut Historii PAN, 2010. — ISBN 978-83-88909-87-0. — S. 190—194.

СпасылкіПравіць