Якуб Ясінскі

ваенна-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года

Якуб Ясінскі (польск.: Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Венглеў, Пазнаньскае ваяводства — 4 лістапада 1794, прадмесце Прага, Варшава) — літоўскі і польскі ваенны і палітычны дзеяч, інжынер, паэт. Адзін з кіраўнікоў вызваленчага паўстання 1794 года пад правадырствам Тадэвуша Касцюшкі, лідар радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[1], прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі[2].

Якуб Ясінскі
польск.: Jakub Jasiński
Дата нараджэння 24.7.1759 ці 1761 год
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1794(1794-11-04) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Рэч Паспалітая
Гады службы 1783—1794
Званне падбрыгадзір (1783)
падпалкоўнік (1789)
палкоўнік (1792)
генерал-лейтэнант (1794)
Бітвы/войны Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1792)
Паўстанне 1794 года
Узнагароды і званні
Virtuti Militari кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

У час паўстання быў кашталянам Вільні, генеральным камандуючым паўстанцкімі войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім. Адкліканы з Вялікага Княства Літоўскага з-за абвінавачванняў у «ліцвінскім сепаратызме». Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на беларускай мове[3]. Загінуў пры абароне Варшавы.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 24 ліпеня 1759 года, паводле іншых звестак двумя гадамі раней[4][5] у Венглеве каля Пыздраў у Вялікапольшчы (паводле біёграфа Я. Ясінскага Генрыха Масціцкага)[5]. З 12 гадоў вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём Станіславам Панятоўскім. Меў схільнасць да грамадскіх навуках, захапляўся ідэямі асветнікаў[4]; асабліва моцна на яго паўплывала філасофія Жан-Жака Русо[5]. Скончыўшы навучанне ў 1783 годзе, атрымаў чын падбрыгадзіра і пасля двух гадоў службы вярнуўся ў кадэцкі корпус у якасці выкладчыка інжынернай справы[4].

У 1789 годзе па пратэкцыі генерала артылерыі Вялікага княства Літоўскага князя Казіміра Сапегі кароль прызначыў Ясінскага старэйшым афіцэрам інжынернага корпуса літоўскага войска ў званні падпалкоўніка. Узначаленая Ясінскім інжынерная служба арміі складалася з 42 афіцэраў і салдат, у тым ліку з 20 мінёраў, і ўваходзіла ў склад створанага ў 1780 годзе ў Вільні корпуса артылерыі і ваеннай інжынерыі[3].

13 студзеня 1792 года Ясінскі атрымаў званне палкоўніка інжынерыі і быў накіраваны рэвізорам на будаўніцтва злучае Піну і Мухавец Каралеўскага канала (паміж гарадамі Пінскам і Кобрынам)[5].

Вайна з Расіяй 1792 года

правіць
 
Партрэт Якуба Ясінскага

Пасля падпісання ліберальнай партыяй Канстытуцыі 3 мая сітуацыя ў краіне рэзка абвастрылася. Частка шляхты, лічачы, што Канстытуцыя топча яе саслоўныя правы, была незадаволеная. Прыхільнікі адмены Канстытуцыі прынялі рашэнне стварыць канфедэрацыю і выступіць сумесна з рускімі войскамі супраць Сойма. Аднак руская армія была занята ў вайне з Асманскай імперыяй, і Кацярына II не вырашалася адначасова пачынаць вайну ў Рэчы Паспалітай.

Пасля заключэння Расіяй міру з Асманскай імперыяй  (руск.) прадстаўнікі ад незадаволенай шляхты Патоцкі і Ржавускі прыбылі ў Пецярбург і заключылі з імператрыцай тайны дагавор аб сумесных ваенных дзеяннях. 18 мая 1792 года ў Рэч Паспалітую ўступіла чатыры калоны расійскіх войскаў пад начальствам генерал-аншэфа Міхаіла Васільевіча Кахоўскага  (руск.) з боку Бесарабіі і 32-тысячнае войска пад кіраўніцтвам генерал-маёра Міхаіла Крачэтнікава  (руск.) з усходу. У той жа дзень у мястэчку Таргавіца супернікамі Канстытуцыі была сфарміравана канфедэрацыя[5]. Пачалася вайна.

Падчас вайны Ясінскі камандаваў інжынерным корпусам, які мог выставіць максімум тысячу салдат[5]. 10 чэрвеня 1792 года ён удзельнічаў у бітве пад Мірам, дзе праявіў гераічныя якасці. Бітва была прайграна, а неўзабаве Ферзенам без адзінага стрэлу быў узяты Нясвіж, над фартыфікацыі якога безвынікова працаваў Ясінскі. Польская армія была сканцэнтравана ў Брэсце, дзе 23 жніўня адбылася генеральная бітва. Ясінскі распрацаваў план абароны горада, дзякуючы якому бітва была выйграная, за што палкоўнік быў узнагароджаны залатым крыжом «Virtuti Militari». Між тым, зыход кампаніі быў ужо прадвызначаны: пад ціскам Кацярыны II кароль прыняў рашэнне перайсці на бок канфедэратаў і 22 ліпеня аддаў загад аб складанні зброі. Ясінскаму прыйшлося падпарадкавацца[5].

Падпольная дзейнасць

правіць

Пасля ганебнага для Рэчы Паспалітай Гродзенскага сойма 1793 года значная частка шляхты, у тым ліку і многія вышэйшыя вайсковыя чыны, выехалі за мяжу. Ясінскі застаўся ў Вільні, спрабуючы рэарганізаваць інжынерны корпус. Вядома, што ён прытрымліваўся радыкальных («якабінскіх») поглядаў[2]: выступаў за адмену прыгоннага права і аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года[3] Аднойчы ён нават выказаў думку, што краіну нельга выратаваць без таго, каб не выразаць усёй шляхты[5].

З восені Я. Ясінскі прыступіў да канспіратарскай дзейнасці, накіраванай супраць акупантаў. Падпольны штаб Я. Ясінскага знаходзіўся ў картачным салоне яго ад’ютанта Хадкевіча[5]. Варта зазначыць, што гульня ў карты сур’ёзна дапамагала ў папаўненні касы. Часам Ясінскій займаўся паэзіяй, зрэшты, сам ён даволі скептычна ацэньваў свае таленты.

У пачатку 1794 года пра падпольную дзейнасць Я. Ясінскага даведаліся прарасійскія ўлады. Ён мусіў пакінуць Вільню і з’ехаць у Вількамірскі павет, дзе яго чакалі верныя войскі.

Паўстанне Т. Касцюшкі

правіць
 
Іаган Баптыст Лампі  (руск.). «Якуб Ясінскі», каля 1794 г.

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 года Я. Ясінскі ўзначаліў паўстанне ў Вільні. Паўстанцы хутка абяззброілі расійскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек. 23 красавіка на Рыначнай плошчы быў абвешчаны «Акт паўстання Літоўскага народа»[6]. 25 красавіка за здраду Радзіме па ініцыятыве Я. Ясінскага пакаралі галаву мясцовай адміністрацыі гетмана Касакоўскага.

3 мая Найвышэйшая Літоўская Рада абвясціла Я. Ясінскага галоўнакамандуючым Літоўскім паўстанцкім войскам[6]. Тым часам, яго радыкалізм моцна палохаў шляхту, а польскае кіраўніцтва паўстання лічыла Ясінскага «ліцвінскім» сепаратыстам[7].

У якасці галоўнакамандуючага літоўскімі паўстанцамі кіраваў арганізацыяй новага войска, з мэтай пашырэння сацыяльнай базы паўстання пісаў рыфмаваныя пракламацыі да сялян на беларускай мове[2][3].

11 мая 1794 года Т. Касцюшка прызначыў Я. Ясінскага генерал-лейтэнантам[3]. Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансерватыўных сіл Я. Ясінскага адхілілі ад камандавання войскам ВКЛ як радыкала, перадаўшы паўнамоцтвы генералу Міхалу Вяльгорскаму  (руск.)[6]. 10 чэрвеня ўказам Т. Касцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду распусцілі і замянілі на значна больш памяркоўную па сваім складзе Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага[3].

Тым часам сутычкі паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі не спыняліся. На тэрыторыі ВКЛ акрамя Ясінскага дзейнічалі генералы Грабоўскі і Хлявінскі  (руск.). Першая бітва дывізіі Я. Ясінскага пад Няменчынам  (руск.) скончылася паражэннем. 7 мая адбылася другая бітва пад Палянамі, у якой паўстанцы перамаглі расійскіх акупантаў і такім чынам прадухілі пагрозу заняцця Вільні. У другой палове мая дывізія Я. Ясінскага ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі  (руск.), дапамагала партызанскім руху ў Мінскай губерні. Большую частку дывізіі складалі сяляне[3].

 
Якуб Ясінскі

Якуб Ясінскі лічыў неабходным умацоўваць абараназдольнасць Вільні, аднак новы кашталян Віельгорскі прыняў рашэнне адвесці войскі ў Лідскі павет. Нічога не ведаючы пра гэта рашэнне кашталяна, Я. Ясінскі чакаў яго ў лагеры пад Соламі, дзе першапачаткова планавалася злучыць войскі. Страціўшы шмат часу на безвыніковае чаканне, Я. Ясінскі з 4000 салдат распачаў адчайны напад на карпусы В. Зубава  (руск.) і Л. Бенігсена  (руск.) (каля 5000 салдат пры 16 гарматах)[5]. Бітва адбылася 26 чэрвеня пад Соламі  (руск.) і стала адной з найбольш крывапралітных на працягу ўсёй кампаніі[5]. Я. Ясінскаму давялося адступіць, хоць і не парушаючы баявога парадку. Падчас адступу загінуў брат Якуба капітан стралкоў Юзеф[5]. Я. Ясінскі выехаў у Варшаву[3].

Перажыўшы цяжкую дэпрэсію з прычыны ваенных няўдачаў і смерці брата, 17 ліпеня Ясінскі прыняў камандаванне над нарвенскім фронтам. Для папаўнення войска ён накіраваўся ў Брэст, адтуль у Бельск, як раз у гэты час, у другой палове жніўня, ён атрымаў вестку пра падзенне Вільні[3].

Па прыбыцці ў Гродна Т. Касцюшка, больш не асцерагаючыся сепаратызму Ясінскага, узнагародзіў яго пярсцёнкам з надпісам: «Радзіма свайму абаронцу» і перадаў пад яго камандаванне адну з літоўскіх дывізій. Камандзірам наднарвенскай дывізіі Т. Касцюшка прызначыў Ежы Грабоўскага[5].

 
Магіла Якуба Ясінскага на Каменкаўскіх могілках  (польск.)

Тым часам, у Расіі вырашылі спыніць кампанію адным імклівым маршам Суворава. Сувораў атрымаў важныя для Расіі перамогі ў бітвах пры Крупчыцах  (руск.) і пад Брэстам. 10 кастрычніка паўстанцы пацярпелі вырашальнае паражэнне пад Мацяёвіцамі, Т. Касцюшка трапіў у палон[5].

20 кастрычніка Ясінскі прыбыў у Варшаву і папрасіў новага дыктатара паўстання Тамаша Ваўжэцкага прызначыць яго ў прадмесце Варшавы крэпасць Прагу, якая мусіла стаць шчытом горада. У абаронцаў фартэцыі ўжо не заставалася надзеяў на перамогу[5].

Існуе меркаванне, што тым часам Ясінскі прапанаваў пакараць смерцю караля і ўсіх палонных, што, зразумела, зроблена не было[5]. Ясінскаму з корпусам у 4000—5000 салдат даручылі абараняць левае крыло фартыфікацыі — Таргувек (паўночны фронт абароны)[6].

3 лістапада пачаўся абстрэл фартыфікацыі, а наступнай раніцай а 5-й гадзіне пачаўся штурм. Прыкладна праз палову гадзіны рускія зламалі лінію абароны, у прадмесці пачалася паніка. Людзі кінуліся да моста — адзінай сувязі з Варшавай. Ясінскі быў сярод тых, хто абараняў адыход людзей да моста. Тут, каля Бродна, ён і загінуў[2][8]. Як і іншых абаронцы Прагі, Ясінскага пахавалі на Каменкаўскіх могілках  (руск.)[6].

Творчасць

правіць

У раннія гады творчасць Ясінскага развівалася пад уплывам сентыменталізму. З сярэдзіны 1780-х у яго творчасці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку[3]. Пра сваю літаратурную дзейнасць сам Ясінскі казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…»[6].

З-пад пяра Ясінскага выйшлі іраікамічная паэма «Спрэчкі» (1788—1792), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газеце «Tygodnik Wilenski» ў 1819 годзе[3]). Верш Ясінскага «Пра сталасць: да польскіх выгнаннікаў» быў асобна выдадзены ў Гродна ў 1793 годзе. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасцю[6].

Часта выказваў радыкальныя погляды ў сваіх паэтычных творах, у сувязі з чым сучаснікі бачылі ў ім прадстаўніка «якабінскага» кірунку ў паэзіі. Яго сімпатыі да рэвалюцыйнай Францыі і Амерыканскай рэвалюцыі знайшлі адлюстраванне ў паэме «Да Народу» (1794)[6].

Творы Ясінскага выдадзеныя ў 1869 годзе ў Варшаве.

Бібліяграфія

правіць
  1. Do Stefana Batorego, powst. 1787 (według J. Kelery), ogł.: «Poema o Zamoyskim», Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 159 i n.; przedr. zobacz: Wydania zbiorowe (w rękopisach występuje pod różnymi tytułami)
  2. Kij krzywy, powst. 1787 (według J. Kelery), Pamiętnik Warszawski 1805, s. 387; wyd. następne: Rozmaitości (Lwów) 1822, nr 70; (A. M. Pietkiewicz) w: Wybór poezji z pisarzy polskich, t. 2, Wilno 1835, s. 230; zobacz: Wydania zbiorowe; J. Kott, A. Ważyk w: Wiersze, które lubimy. Antologia, Warszawa 1951; wyd. krytyczne, uzupełnione fragm. opuszczonymi w wyd. poprzednim, ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; przedr. J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
  3. Do Boga, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), z rękopisu Biblioteki PAN Kraków, sygn. 1281, ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; przedr. J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
  4. Kwestarz, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11
  5. Qui pro quo, powst. około 1789—1792 (według J. Kelery), ogł. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11; fragm. uzupełnił J. W. Gomulicki, Nowe Książki 1959, nr 9
  6. Ciańcia. Poema żartobliwe, powst. około 1789—1792; zachowaną pieśń pierwszą i część drugiej ogł. Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 321; przedr. J. Kelera w: «Poezja J. Jasińskiego», Wrocław 1952, IBL. Studia Historyczno-Literackie nr 11
  7. Sprzeczki. Poema żartobliwe w 6 pieśniach, powst. około 1791—1792 (według J. Kelery; według R. Wołoszyńskiego około 1788—1789); fragm. Tygodnik Wileński, t. 8 (1819), s. 48 i n.; całość zobacz: Wydania zbiorowe; pieśń pierwszą przedr. K. Bartoszewicz w: Księgi humoru polskiego, t. 2, Petersburg 1898; fragmenty przedr. Echo Krakowa 1948, nr 236; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; J. W. Gomulicki, Nowe Książki 1959, nr 9; autograf: Biblioteka PAN Kraków, sygn. 1280
  8. «Wiersz w czasie obchodzonej żałoby przez dwór polski po Ludwiku XVI», powst. 1793, Kurier Polski 1831, nr 386; przedr.: zobacz Wydania zbiorowe; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; liczne współczesne odpisy rękopiśmienne, m.in. w Ossolineum, sygn. 905/II
  9. Do exulantów polskich o stałości, Grodno 1793; przedr.: zobacz Wydania zbiorowe; J. Horoszkiewicz w: Pieśni z muzyką, Kraków (1898); J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956
  10. Wypis z ksiąg moralnych Wielkiego Good, filozofa indyjskiego, wiernym swoim za regułę życia podanego, powst. 1793, rękopis: Biblioteka Jagiellońska, sygn. 2970, s. 129—131; fragmenty ogł. W. Dzwonkowski: T. Kościuszko, Warszawa 1917, s. 76; przedr. H. Mościcki: J. Jasiński, Kraków 1948 (formalnie jest to naśladownictwo dzieła angielskiego Ph. D. Chesterfielda, przekł. polski z roku 1767: Filozof indyjski albo sposób uszczęśliwienia życia ludzkiego w społeczności…; faktycznie utwór jest zaszyfrowanym katechizmem sprzysiężenia wileńskiego), na autorstwo Jasińskiego wskazali: H. Mościcki: «Generał Jasiński…», Warszawa 1917, s. 116; B. Leśnodorski: «Polscy jakobini», Warszawa 1960, Studia i Materiały z Dziejów Polski w Okresie Oświecenia nr 3, s. 153—156, 535
  11. «Z okazji listu Igelströma do ministra wojennego, w którym odwołuje się do Boga i dobrej sprawy monarchini swojej» (wiersz), Gazeta Narodowa Wileńska 1794, nr 7; przedr. W. Włoch w: Polska elegia patriotyczna w dobie rozbiorów, Kraków 1916, s. 123 (autorstwo Jasińskiego ustalił B. Leśnodorski: «Polscy jakobini», Warszawa 1960, Studia i Materiały z Dziejów Polski w Okresie Oświecenia nr 3, s. 18, 500)
  12. Do narodu, powst. 1794, wyd. K. L. Królikowski Bard oswobodzonej Polski, t. 2, Warszawa 1831; przedr.: J. Horoszkiewicz w: Pieśni z muzyką, Kraków (1898); H. Mościcki Tygodnik Ilustrowany 1917, nr 19; H. Mościcki: Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie, Warszawa 1917 i wyd. następne; J. Nowak-Dłużewski w: Poezja powstania kościuszkowskiego, Kielce 1946; J. Kott w: Poezja polskiego Oświecenia. Antologia, Warszawa 1954; wyd. 2 Warszawa 1956; przekł. rosyjski: W. Lewik: K narodu w antologii: Polskaja poezija, t. 1, Moskwa 1963
  13. O wojsku, fragmenty wyd. zobacz Wydanie zbiorowe (rozprawa zachowana we fragmentach)
  14. «Odezwa… do narodu litewskiego», Gazeta Wolna Warszawska 1794, nr 17, s. 229
  15. Odezwa do Rosjan (ułożona na sesji Rady Litewskiej 2/15 maja 1794), druk ulotny (Muzeum Narodowe Kraków, zbiór Popielów, sygn. NI 53160); rękopis: Ossolineum, sygn. 3054/I, k. 41 wskazuje autora; przekł. francuski: Journal historique de Varsovie 1794, nr 9, s. 115—116.

Памяць

правіць
 
Марка Белпошты памяці Ясінскага, 1994

У гонар Я. Ясінскага названы шэраг вуліц у наступных гарадах Польшчы, Беларусі і Літвы:

Апроч таго, імя генерала Я. Ясінскага носяць:

У 1974 годзе на тэрыторыі Вышэйшай школы афіцэраў ваеннай інжынерыі ў Вроцлаве паставілі помнік Якубу Ясінскаму (скульптар: Канстанты Махарскі). У 1978 годзе ён жа стварыў копію гэтага помніка для вроцлаўскага Ліцэя імя генерала Ясінскага.

Постаці генерала Ясінскага прысвечаная няскончаная трагедыя Адама Міцкевіча на французскай мове «Якуб Ясінскі, ці Дзве Польшчы»[11].

Крыніцы

правіць
  1. В. Орлов. Как белорусы боролись против российского господства Архівавана 6 студзеня 2009. // Народная Воля № 209, 4 лістапада 2003
  2. а б в г Ясинский Якуб // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.
  3. а б в г д е ё ж з і к Грыцкевіч А. Ясінскі Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 785. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  4. а б в Якуб Ясинский.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Шпунт 1998.
  6. а б в г д е ё ж Віленскае паўстанне 22 красавіка 1794 (пераклад на расійскую) // М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994
  7. Ясинский Якуб // Гісторыя Беларусі: Слоўнік-даведнік (Мінск, 2000)
  8. General Jakub Jasinski (1761—1794) Архівавана 29 студзеня 2010. // Szczep 17 Warszawskich Druzyn Harcerskich i Gromad Zuchowych im. gen. Jakuba Jasinskiego
  9. у Старым горадзе.
  10. Алфавитный список улиц по Молодечно Архівавана 15 лістапада 2011. // Белпочта
  11. Мицкевич Адам // Театральная энциклопедия. В 5 томах / Гл. ред. П. А. Марков. Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М.: Советская энциклопедия, 1964. С. 292

Літаратура

правіць
  • K. Bartoszewicz Dzieje Insurekcji Kościuszkowskiej. — Wiedeń: 1909.
  • H. Mościcki. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie Архівавана 11 лютага 2009.. — Warszawa, 1917.
  • J. Keler. Poezja Jakuba Jasińskiego. — Wrocław, 1952.
  • B. Leśnodorski. Polscy jacobini. — Warszawa, 1960.
  • Zdzisław Sułek Tytuł. Sprzysiezeńie Jakuba Jasińskiego. — MON, 1982. — 280 s.
  • Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часопіс. — 1994. — № 1.
  • Я. Юхо, У. Емельянчык. «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадевуш Касцюшка. — Мінск, 1994.
  • Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. — Мн., 1978.

Спасылкі

правіць