Якім Аляксандравіч Жылянін

Які́м Алякса́ндравіч Жыля́нін (22 жніўня 1903, в. Гайна Мінскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 30 жніўня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (19491959).

Якім Аляксандравіч Жылянін
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
красавік 1949 — кастрычнік 1959
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Давід Лукашэвіч
Пераемнік Пётр Лявіцкі
Сцяг1-ы Першы сакратар Полацкага абкама КПБ
верасень 1944 — май 1946
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксей Кляшчоў
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абкама КПБ
23 красавіка 1942 — верасень 1944
Папярэднік Мікалай Мельнікаў
Пераемнік Афанасій Дзядоў
Сцяг2-і Другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ
снежань 1939 — 1940
Папярэднік Сямён Ігаеў
Пераемнік Дзмітрый Маўчанскі
Сцяг1-ы Сакратар па кадрах ЦК КПБ
6 чэрвеня 1939 — 15 лістапада 1939
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Рыгор Байкачоў
Нараджэнне 22 жніўня (4 верасня) 1903
Смерць 30 жніўня 1979(1979-08-30) (76 гадоў)
Партыя УКП(Б) (з 1924)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа УКП(б) (1948)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У 19271929 працаваў на пасадзе старшыні Гайнаўскага сельскага савета, пасля старшынёй камітэта ўзаемадапамогі Лагойскага раёна, у 19331935 — старшыня калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага Віцебскага раёна[1]. З 1935 года інструктар Віцебскага гаркама, сакратар Віцебскага, Аршанскага райкамаў КП(б)Б, сакратар аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, другі сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны Упаўнаважаным Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23 красавіка 1942 года другі сакратар Віцебскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. З чэрвеня па кастрычнік 1944 года заставаўся на пасадзе другога сакратара Віцебскага абкама КП(б)Б, пасля па май 1946 года першы сакратар абкама КП(б)Б утворанай Полацкай вобласці.

З 1946 года намеснік сакратара і загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З красавіка 1949 года — старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

У 19601966 гады член Партыйнай камісіі пры ЦК КПБ.

Член ЦК КПБ (19401960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19381963), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19501954).

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. № 118

Літаратура правіць

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 117—118. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
  • Жилянин Яким Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 226—737 с.

Спасылкі правіць