Ялагін палац
Ялагін палац — летні імператарскі палац на Ялагіне востраве ў Санкт-Пецярбургу. Названы Ялагіным па імені свайго першага ўладальніка, ён так і захаваў гэтую назву, нягледзячы на перыядычную змену гаспадароў. Палац таксама называюць Ялагінскім або Ялагінскаастроўскім.
палац | |
Ялагін палац | |
---|---|
руск.: Елагин дворец | |
| |
59°58′46″ пн. ш. 30°16′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Архітэктар | Джакама Кварэнгі, Карл Росі |
Заснавальнік | І. П. Ялагін |
Дата заснавання | 1780-я |
Будаўніцтва | 1785—1790 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810363006 |
Стан | музей |
Сайт |
elaginpark.org/elaginoos… elaginpark.org/central-p… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва
правіцьІмя архітэктара, які пабудаваў для І. П. Ялагіна дом у паладыянскім стылі, дакладна невядома. Некаторыя гісторыкі мяркуюць аўтарства Джакама Кварэнгі. Першапачатковае аблічча вілы на астравах не захаваўся.
У пачатку XIX стагоддзя востраў быў выкуплены Аляксандрам I для сваёй маці імператрыцы Марыі Фёдараўны, якой было ўжо цяжка ездзіць у царскія загарадныя рэзідэнцыі Паўлаўск і Гатчыне. Перабудаваць Ялагін палац было даручана знакамітаму дойліду К. Росі. Архітэктар узвёў на востраве адразу некалькі будынкаў: акрамя завершанага купалам трохпавярховага палаца, там было пабудавана тры дадатковых павільёна, а таксама Кухонны і Канюшанны карпусы.
Літаратура
правіць- Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951
Спасылкі
правіць- Сферическая панорама скульптуры «Танцующие девушки» в Елагином парке Архівавана 12 верасня 2012.
- Елагин дворец на сайте Rusarh.ru
- ЦПКиО Елагин остров Дворцово-парковый ансамбль, Елагин дворец Архівавана 25 верасня 2010.
- Виртуальный тур по Елагиноостровскому дворцу на сайте ida-web.ru Архівавана 17 мая 2014.