Ялцінскі павет
Ялцінскі павет (руск.: Ялтинский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Таўрычаскай губерні, якая існавала ў 1838—1921 гадах і ахоплівала большую частку паўднёвага ўзбярэжжа Крымскага паўвострава. Цэнтр — горад Ялта.
Ялцінскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Таўрычаская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Ялта | ||
Дата ўтварэння | 1838 | ||
Дата скасавання | 1921 | ||
Насельніцтва | 73,260 тыс. (1 897) | ||
Гісторыя
правіцьУтвораны паводле загада імператара Мікалая І ад 17 верасня 1837 года ў складзе Таўрычаскай губерні. Павет займаў увесь Паўднёвы бераг Крыма і бліжэйшыя горы. Паселішча Алушта ў 1902 годзе атрымала статус горада. 18 кастрычніка 1921 года павет ліквідаваны паводле новага тэрытарыяльнага падзелу з утварэннем Крымскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе РСФСР.
Насельніцтва
правіцьПерапісам 1897 года ў павеце налічана 70,228 тыс. жыхароў (39,923 тыс. мужчын і 31,305 тыс. жанчын), з іх 14,543 тыс. у гарадах Ялта і Балаклава. У ХХ стагоддзі гарадское насельніцтва ўзрасло і ў 1902 годзе перавысіла 25 тыс. (у Ялце — каля 20 тыс., у Балаклаве — 2,5 тыс., у Алушце — каля 3 тыс.). Па шчыльнасці насельніцтва Ялцінскі павет (звыш 50 жыхароў на 1 кв. вярсту) займаў першае месца ў губерні. Карэннае насельніцтва складалася галоўным чынам з крымскіх татар, якія складалі 89 % усіх жыхароў; затым ішлі рускія і ўкраінцы (6,3 %), яўрэі і грэкі (па 2 %) і іншыя нацыянальнасці.
Спасылкі
правіць- Ялта // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.