Ялізава (шклозавод)
Шклозавод Ялізава — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бясколернай шкляной тары на тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным для пасёлка Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
ААТ «Шклозавод «Ялізава» | |
---|---|
Тып | філіял ААТ «Гродзенскі шклозавод» |
Заснаванне | 1913 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | шкляная прамысловасць |
Прадукцыя | вырабы са шкла |
Шкляны завод у пасёлку Ялізава заснаваны ў 1913 годзе. За савецкім часам гэта быў сапраўдны гігант шклатары: 5 цэхаў завода давалі працу паўтары тысячам чалавек.
З пачатку 2000-х гадоў 65 % акцый шклозавода «Ялізава» належыць АТЕС Holding — гэта зарэгістраваная ў Аўстрыі кампанія, адным з асноўных уладальнікаў якой называюць вядомага беларускага бізнесмена Аляксандра Мураўёва.[1]
Рост кошту газу і ўступленне Беларусі ў адзіную мытную прастору ў 2014 годзе зрабілі прадукцыю завода неканкурэнтаздольнай. У 2015 працаваў толькі адзін цэх з 390 рабочымі. У студзені 2016 завод быў прызнаны банкрутам, але працягнуў працу. У красавіку 2018 быў набыты за 36 млн рублёў Гродзенскім шклозаводам на крэдыт Беларусбанка.[2]
На заводзе можна наведаць Музей шкла.
12 верасня 2018 года да свайго 105-гадовага юбілея шклозавод правёў дзень адчыненых дзвярэй.[3]