Ямагуты (прэфектура)
Ямагуты (яп.: 山口県 Ямагуты-кэн )[1] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 6 114,09 км²,[2] насельніцтва — 1 431 294 чалавека (1 кастрычніка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 234,1 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі.
![]() Прэфектура Ямагуты на карце Японіі ![]() Карта прэфектуры Ямагуты | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Цюгоку |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 34°04′ пн. ш. 131°30′ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ямагуты |
ISO 3166-2:JP | JP-35 |
Статыстыка | |
Плошча | 6 114,09 км² (22-я) |
% вады | 2,6 % |
Насельніцтва | (на 1 кастрычніка 2012) |
Усяго | 1 431 294 чалавека (25-я) |
Шчыльнасць | 234,1 чал./км² |
Паветаў | 4 |
Муніцыпалітэтаў | 19 |
Сімволіка | |
![]() Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Хвоя чырвоная японская (Pinus densiflora) |
Кветка | нацудайдай (Citrus natsudaidai) |
Птушка | Чорны журавель (Grus monacha) |
Рыба | Фугу (Takifugu rubripes) |
Жывёла | Плямісты алень (Cervus nippon) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Сэкінары Ніі |
Афіцыйны сайт(яп.) |
ГісторыяПравіць
У мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Перы, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць
У прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў).
ГарадыПравіць
Спіс гарадоў прэфектуры:
|
ПаветыПравіць
Пасёлкі па паветах:
СімволікаПравіць
Эмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў «яма» (яп.: 山 ) і «гуты» (яп.: 口 ) і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца[4].
Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989)[4].
Зноскі
- ↑ БЭ у 18 т. Т.18.кн.1. С. 282.
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 人口移動統計調査 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Ямагуты (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Ямагуты. Праверана 26 кастрычніка 2012.
- ↑ 4,0 4,1 やまぐちのシンボル (яп.) . Yamaguchi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямагуты
- Афіцыйны сайт(яп.)
- ЯМАГУТИ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Ямагуты (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 山口県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 山口県内市町 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.