Трэці ліст Яна

(Пасля перасылкі з Яна, 3-і ліст)

Трэці ліст апостала Яна, Трэці Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва[1], Трэцяе Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва'[2], 3-і ліст Яна[3], Трэ́цяе пасла́ньне Я́на Багасло́ва[4]  — адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля другога ліста апостала Яна перад лістом апостала Іуды.

Трэці ліст апостала Яна

John the Evangelist from Vasilyevskiy chin (15th c., GTG) detail.jpg

Андрэй Рублёў. Апостал Ян. Пачатак 15 ст.
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Wikisource-logo.svg Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

Тэкст на Вікікрыніцах

Commons-logo.svg Трэці ліст апостала Яна на Вікісховішчы

Адрасат і аўтарства лістаПравіць

Ліст напісаны тым самым аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку ліста аўтар вызначае сабе, як старшыню ці, што адно і тое ж на мове лістоў, як старэйшага чалавека. Па зместу і стылю ліст вельмі падобны на другі ліст Яна, а іх заканчэнні амаль аднолькавыя. У пачатку ліста пазначаны адрасат — нехта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак; больш нічога ані пра Гая, ані пра месца, дзе ён жыў, не вядома.

Змест лістаПравіць

Ліст — адзін з самых кароткіх ў Новым Запавеце, у ім усяго 15 вершаў (карацейшы толькі другі ліст Яна, дзе вершаў увогуле 13). Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэнню і просіць таго заставацца дзейным і дапамагаць місіянерам-вандроўнікам. З іншага боку, апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка — Дыятрэфа, бачачы, што той працуе толькі дзеля ўласных мэтаў. У заканчэнні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітанні.

Час і месца напісання лістаПравіць

Верагодныя час і месца напісання тыя ж, што для іншых лістоў Яна — 90-я гады н.э. ў Эфесе.

Сціслы план лістаПравіць

  • Прывітанне (1:1-4)
  • Удзячнасць Гаю (1:5-8)
  • Асуджэнне Дыятрэфа і падзяка Дыметрыю (1:9-12)
  • Заканчэнне ліста (1:13-15)

ПеракладыПравіць

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
  3. Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
  4. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

ЛітаратураПравіць

  • Толковый Апостол. Соборные послания, изъясненные Епископом Михаилом. - М.: Правило веры, 2009. - 769 с. ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. - М.: ДАРЪ, 2009. - 1296 с. ISBN 978-5-485-00276-3