Яна Паўлаўна Явіч

Яна Явіч (26 лістапада 1983, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Яна Явіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лістапада 1983(1983-11-26) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, паэт
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія правіць

У 2006 годзе скончыла БДПУ імя М. Танка(факультэт рускай філалогіі).

Вершы друкаваліся ў газетах «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка»[1].

Працавала вядучым стылістычным рэдактарам, загадчыцай аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва»[2].

З лістапада 2016 года — член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Бібліяграфія правіць

  • «Сувязь жыццяў» (2011; выд. «Чатыры чвэрці») — зборнік вершаў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы розных гадоў, прадстаўлена лірыка розных жанраў: філасофская, інтымная, пейзажная.
  • «Утёна хочет знать» (бел.: «Уцёна хоча ведаць») (2014, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі[4]. Гісторыі з жыцця маленькай качачкі Уцёны, якая спазанае навакольны свет і адкрывае для сябе мноства цікавых рэчаў. Ёй дапамагае сяброўка Крысавіца, а мама з татай даюць адказы на складаныя пытанні.
  • «Самые цветочные сны» (бел.: «Самыя кветкавыя сны») (2016) — аповесці-казкі. Прыгоды юнай жыхаркі Марса Астраліны, якая падарожнічае ў снах па Зямлі і знаёміцца з кветкамі, з дапамогай якіх пазнае шмат цікавага і карыснага.
  • «Утёна во Франции: необыкновенные истории» (бел.: «Уцёна ў Францыі: незвычайныя гісторыя») (2018, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі. Дзесяць незвычайных гісторый пра Францыю.

Прызнанне правіць

  • 2019 год — лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019», намінацыя «Проза казачная, фантазійная»[5].

Зноскі

  1. Марын Войцік Калі не згубімся пад парасонамі // Маладосць : часопіс. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — В. 720. — № 11. — С. 47.(недаступная спасылка)
  2. Рэдакцыя(недаступная спасылка). Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 7 лютага 2016.
  3. Прэзідыум Саюза пісменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 12 снежня 2016. — В. 4899. — № 48. — С. 2.
  4. Птушыны Калумб // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 12. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015.
  5. Бартфельд, Б. Н. Лонг-лист IV международного литературного фестиваля-конкурса «Русский Гофман2019». Поэзия // Альманах «Русский Гофман — 2019». — Калининград: Издательские решения, 2019. — С. 22. — 340 с. — ISBN 978-5-0050-8134-6.

Спасылкі правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Госць праграмы «Раніца. Студыя добрага настрою» — пісьменнік Яна Явіч. Тэлеканал «СТБ». 24 мая 2016
  Вонкавыя відэафайлы
  Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Яны Явіч. 24 лістапада 2016