Янкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Я́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Янкавічы.

Янкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Расонскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Янкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 664
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сяляўшчынскі сельсавет у складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сяляўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Руднянскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1959 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассавета перададзена вёска Залюбежжа, у склад Клясціцкага сельсавета — вёскі Замошша і Канцавыя[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключана вёска Замошша Клясціцкага сельсавета, якая была перададзена ў склад Полацкага раёна падчас скасавання Расонскага раёна[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 14 ліпеня 1967 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Янкавічы, сельсавет перайменаваны ў Янкавіцкі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Янкавіцкага сельсавета 18 населеных пунктаў[5]. 7 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Расонскага пассавета перададзена вёска Залюбежжа[6]. 27 снежня 2011 года скасавана вёска Замошша[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 946 чалавек[8], з іх 91,5 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 664 чалавекі[10].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  7. Решение Россонского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 115 Об упразднении населенного пункта Замошье Янковичского сельсовета Россонского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.