Янка Кудрук
Янка Кудрук (14 красавіка 1914 — 20 мая 1984, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, капітан БКА.
Янка Кудрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1914 |
Дата смерці | 20 мая 1984 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Член у |
ДзейнасцьПравіць
У 1949 годзе пераехаў з Германіі ў Аўстралію. У Мельбурне стаў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця беларусаў. Адзін з заснавальнікаў і першы кіраўнік Беларускага аб’яднання ў Вікторыі. Удзельнік стварэння ў Мельбурне Беларускага вызвольнага руху ў 1953 годзе.
З канца 1950-х гадоў адышоў ад актыўнага ўдзелу ў беларускім эмігранцкім жыцці, з-за непрымання міжсуполкавай барацьбы. Пахаваны ў Мельбурне на беларускай дзялянцы Фокнерскіх могілак (англ.: Fawkner Memorial Park).
СпасылкіПравіць
- Кудрук Янка(бел. (тар.)) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 122.