Янка Нёманскі

беларускі пісьменнік, эканаміст, грамадска-палітычны дзеяч

Янка Нёманскі, сапр.: Іван Андрэевіч Пятровіч (31 сакавіка (12 красавіка) 1890, в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі раён — 30 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Нёманскі, Нёманский; Крыптанімы: І. П., И. П., Я. Н-скі) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.

Янка Нёманскі
Янка Нёманскі, пач. 1930-х гг.
Янка Нёманскі, пач. 1930-х гг.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 красавіка 1890(1890-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1937(1937-10-30) (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, эканаміст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909); у 1915—1916 і 1918 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1916 годзе мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 годзе загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1919 гадах разам з Ц. Гартным выдаваў газету «Дзянніца», дзе з 1918 года пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—1921 гадах у Чырвонай Арміі.

З 1922 года жыў у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Намеснік старшыні Дзяржплана БССР. У 1927—1932 гадах член праўлення літаратурнага аб’яднання «Полымя». Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928 года. У 1929—1931 гадах неадменны сакратар БелАН. З 1931 года загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. З 1931 па 1932 год — дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. У 1933—1936 гадах узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

Пражываў у Трэцім Доме Саветаў па вуліцы Горкага, д. 21/52, кв. 25. Арыштаваны 26 красавіка 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны тройкай НКУС 29 кастрычніка 1937 года ў 10.00 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з кан­фіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16 сакавіка 1957 года[1].

Сям’я

правіць

4 лістапада 1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштавана старшы эканаміст Наркамата лясной гаспадаркі БССР, маці траіх дзяцей Глафіра Дзмітрыеўна Пятровіч (н. 26.4.1892 у г. Нараўчат Пензенскай губерні, цяпер райцэнтр Пензенскай вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Янкі Нёманскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКУС асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» і «саўдзельніца ягоных контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Оршы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКУС Казахскай ССР. Вызвалена 25.11.1945. Пасля вызвалення жыла ў Віцебску ў дачкі Лідзіі. Неаднаразова звярталася ў АН БССР і КДБ з прашэннем прызначыць ёй пенсію за беспадстаўна рэпрэсаванага мужа, але адказу не дачакалася. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа П. № 6643-с знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі[1].

15.11.1937 у Мінску арыштаваны навучэнец Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума Андрэй Іванавіч Пятровіч (н. 10.7.1922 у Ноўгарадзе, Расія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «тройкай» НКУС асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКУС Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ў 15 гадоў. Рэабілі­таваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў апавяданнем «Над Кроманню» ў 1922 годзе (часопіс «Полымя»). На працягу 1928—1930 гадоў пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс 2-й часткі быў спалены супрацоўнікамі НКУС пасля арышту).

Бібліяграфія

правіць
  • К культурна-прасветным задачам Беларусі // Зажынкі. Масква, 1918. С. 99-108.
  • Нацыянальныя задачы Беларусі // Там жа. С. 136-145.
  • На зломе: Апавяданні. Мн., 1925.
  • Творы. Мн., 1984.

Зноскі

  1. а б в НЁМАНСКІ Янка // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць