Янка Тарасевіч
Янка Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1892, в. Клешнякі, Лідскі павет, Віленская губерня, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
Янка Тарасевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэлігійны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, выдавец, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1978 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
|
Член у |
Біяграфія
правіць3 1911 года ў ЗША. У 1917—1918 гадах вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт у Швейцарыі (1925). 3 1912 года член ордэна салатынаў, у 1923 годзе пасвячоны ў ксяндза. 3 1926 года выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 годзе перайшоў у Ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 года працаваў у манастыры Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага. У 1941 годзе адзін з ініцыятараў стварэння культурна-грамадскай арганізацыі Беларуска-амерыканская нацыянальная рада, разам з Язэпам Варонкам і Язэпам Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 гадах старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 гадах наведаў Беларусь.
Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т. л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930—1940-я гады выдаваў бюлетэнь «Праўда», англа-рускамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 гадах — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і інш.
Доктар тэалогіі (1925). Дзядзька Уладзіміра Тарасевіча.
Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле , штат Ілінойс[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
правіць- Языковіч Л. Тарасе́віч Янка (Іван міхайлавіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.