Я́нка (Іван Ма́ркавіч) Хво́раст (24 лютага (11 лютага) 1902, в. Кацёлкі, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 1 ліпеня 1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Стрыечны брат Рыгора Шырмы.

Янка Хвораст
Урад Беларускага студэнцкага саюза. 1932. Янка Хвораст.jpg
Дата нараджэння 11 лютага 1902(1902-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1983(1983-07-01) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Адукацыя
Прафесія танцор, балетмайстар
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
Commons-logo.svg Янка Хвораст на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (Расійская імперыя). яго маці, Захвея Васільеўна (у дзявоцтве Шырма, 1875 - 1944)[1], паспрыяла росту таленту Рыгора Шырмы, які пачаў запісваць народныя песні менавіта ад сваёй цёткі па бацьку.

Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскім вучылішчы ў роднай вёсцы, дзе закончыў тры класы. У 1923 паступіў у чацвёрты клас гімназіі імя А. Міцкевіча ў Пружанах, дзе зблізіўся са старэйшым стрыечным братам Р. Шырмам, які пачынаў у Пружанах сваю культурніцкую працу. У 1926 Шырма пераязджае ў Вільню, следам за ім едзе Янка Хвораст. З 1926 ён працягваў вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у гуртках, тэатральных пастаноўках, спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і распачаў творчую дзейнасць як саліст танцавальнай групы хору славянскай песні (1928). У 1929 паступіў на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе быў адным з кіраўнікоў музычна-драматычнай секцыі Беларускага студэнцкага саюза[2], браў актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. У 1935 годзе, атрымаўшы дыплом магістра філасофіі, цягам трох гадоў не мог уладкавацца на працу з-за свайго беларускага паходжання, праваслаўнага веравызнання і спачування адраджэнцкаму руху[3]. Толькі ў 1938 уладкаваўся на працу настаўнікам польскай і лацінскай моў, псіхалогіі і логікі ў Вілейскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з'яўляўся кіраўніком і салістам харэаграфічнай групы Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы (1940-я—1951), з якім гастраліраваў па Уралу, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Пад канец 1943 года калектыў вярнуўся ў Беларусь, выступаў на заводах, фабрыках, шпіталях, у партызанскіх атрадах і на перадавой. За час працы з ансамблем Янка Хвораст распрацаваў і паставіў больш за 60 танцаў, танцавальных кампазіцый, мініяцюр.

у 1953—1960 — саліст балета Беларускай філармоніі, аб'ехаў з гастролямі шматлікія гарады Савецкага Саюза. Акрамя таго, займаўся пастаноўкамі народных танцаў для калектыву.

У 1960—1978 пэўны час працаваў выкладчыкам у Мінскім харэаграфічным вучылішчы, кансультантам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, аказваў дапамогу самадзейным харэаграфічным калектывам (сярод якіх смаргонскі народны ансамбль песні і танца імя Агінскага[4], наваградскі народны ансамбль песні і танца «Свіцязь», ваўкавыская «Маладосць», дзятлаўскі «Лянок», лідская «Лідчанка» і інш.[3]).

З 1978 года на пенсіі. Памёр у 1983.

ДзейнасцьПравіць

Любоў да народных спеваў і танцаў яшчэ ў дзяцінстве пераняў ад сваёй маці Захвеі Васілеўны, якая была вядомай на ўсё ваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні.

Дзякуючы глыбокаму веданню беларускага танцавальнага фальклору, беражліваму стаўленню да яго нацыянальна-спецыфічных асаблівасцей зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага народна-сцэнічнага танца. Стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка», кадрыляў «Котчынская», «Беларуская». Вялікая заслуга Івана Хвораста ў адраджэнні беларускіх карагодаў (танкоў) «Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны», «Вішанька» і інш.

Запісаў і паставіў дзясяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі «Беларускія танцы» (1974, 1977), «Танцы Янкі Хвораста» (1991).

Яму належаць таксама харэаграфічныя кампазіцыі «Паланэз Агінскага» і «Світанак над Свіцяззю».

УзнагародыПравіць

БібліяграфіяПравіць

Зноскі

  1. Хвораст Захвея Васільеўна / в. Кацёлкі, Пружанскі раён
  2. Мастыка А. 3.2. БСС пасля разгрому Грамады. Культурная і грамадская дзейнасць у зо-х гг.. Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета. Праверана 10 лютага 2012.
  3. 3,0 3,1 Аляксей Вайткун. Рукапісы не гараць. Янка Хвораст. TUT.BY. Праверана 26 лютага 2012.
  4. Тацяна Команава. «Дзе расцеш душой» // Культура. — 5-11 верасня 2009. — № 36, 904.
  5. Туронак Ю. Аўтары і выдаўцы // Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 1939—1944. — Мн., 2002. — С. 20. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
  6. 6,0 6,1 Запрос: a001="BY-SEK-119818" (руск.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 10 лютага 2012.
  7. Запрос: a001="BY-CNB-a179056". Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 10 лютага 2012.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць