Януш Аляксандр Сангушка
Януш Аляксандр Сангушка (5 мая 1712, Любартаў — 13 верасня 1775, Дубна) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760). VII і апошні ардынат астрожскі.
Януш Аляксандр Сангушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст. | |||||||
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Агінскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Сангушка | ||||||
Нараджэнне |
5 мая 1712[1] |
||||||
Смерць |
14 верасня 1775 (63 гады) ці 13 верасня 1775[2] (63 гады) |
||||||
Род | Сангушкі | ||||||
Бацька | Павел Караль Сангушка | ||||||
Маці | Марыяна з Любамірскіх[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя з Дэнгафаў[d] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьЗ княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзафа і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 у Дрэздэне).
Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.
Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Януш Аляксандр Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.
Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.
Цікавыя факты
правіць- Януш Аляксандр Сангушка апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай яго сучаснікам мемуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»[3].
Зноскі
- ↑ Janusz Aleksander Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 183.
- ↑ Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 540. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.