Януш Астрожскі
Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня 1620, Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (1584—1593), кашталян кракаўскі (з 1593); староста багуслаўскі (з 1591), белацаркоўскі (з 1592), чаркаскі і канеўскі (з 1594), пераяслаўскі (з 1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.
Януш Астрожскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Севярын Бонер | ||||||
Пераемнік | Юрый Збаражскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Астрожскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1554 | ||||||
Смерць |
12 верасня 1620[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Астрожскія[3] | ||||||
Бацька | Канстанцін Васіль Астрожскі[2][4] | ||||||
Маці | Соф’я з Тарноўскіх[d][4] | ||||||
Жонка | Сусана Серэдзі[d][3], Катажына з Любамірскіх[3] і Тэафіла з Тарлаў[d][3] | ||||||
Дзеці | Ефрасіння з Астрожскіх[d][3], Элеанора з Астрожскіх[d][3] і Ян Уладзімір Астрожскі[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[5].
Біяграфія
правіцьЗ княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.
Спачатку выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У сярэдзіне 1570-х гадоў перайшоў у каталіцтва.
У 1577 годзе бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) у 1579 годзе ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 года супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладанняў у 1609 годзе заснаваў Астрожскую ардынацыю, сталіцай якой з цягам часу зрабілася Дубна.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі Ілжэдзмітрыя I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[6].
Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім горадзе заснаваў касцёл бернардзінцаў і касцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданнях не перашкаджаў.
Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты медаль з выявай свайго бацькі, князя Канстанціна-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты медаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.
Жонкамі Я. Астрожскага былі:
Зноскі
- ↑ Janusz Ostrogski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 357.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 356.
- ↑ І. А. Юхо, В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Астрожскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 263. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Barbara Sawczyk, Maria Sąsiadowicz, Ewa Stańczyk. Ocalić od zapomnienia… Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Януш Астрожскі