Януш Вішнявецкі

(1599—1636) канюшы вялікі каронны
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Князь Януш Канстанцінавіч Вішнявецкі (чэрвень 1599 — 9 лістапада 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, стараста крамянецкі1629 года), канюшы вялікі каронны (16331636).

Януш Канстанцінавіч Вішнявецкі
Janusz Wiśniowiecki
Герб Вішнявецкіх «Карыбут»
Герб Вішнявецкіх «Карыбут»
Канюшы вялікі каронны
1633 — 1636
Пераемнік Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі
Нараджэнне чэрвень 1599[1]
Смерць 9 лістапада 1636(1636-11-09)[2][3][…] (37 гадоў)
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Канстанцін Вішнявецкі[d][5]
Маці Ганна з Загароўскіх[d][5]
Жонка Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d][6]
Дзеці Дымітр Ежы Вішнявецкі[7], Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі[d][8], Н Вішнявецкі[d][8], Ганна з Вішнявецкіх[d][9] і Барбара Кацярына з Вішнявецкіх[d][9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік літоўскага княскага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут». Старэйшы сын ваяводы белзскага і рускага, князя Канстанціна Канстанцінавіча Вішнявецкага (15641641), ад першага шлюбу з Ганна Загароўская  (польск.) (да 15741600/1602). Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедыміна ў XIII калене.

Атрымаў добрую адукацыю за мяжой, дзе доўгі час правёў у Італіі. Падчас замежнага падарожжа удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Некаторы час служыў у арміі герцага Савойскага Карла Эмануіла I. Падчас свайго другога падарожжа на Захад уступіў у іспанскую армію Амброзіа Спінолы, пад камандаваннем якога прымаў удзел у аблозе іспанцамі галандскай крэпасці Брэда (16241635).

Пасля вяртання ў Польшчу князь Януш Вішнявецкі праявіў цікавасць да ваеннай справы і неаднаразова прымаў удзел у баях з крымскімі татарамі. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй, Швецыяй і Рускай дзяржавай. У 1633 у падчас ваенных дзеянняў супраць турэцкай арміі Абаза-пашы Януш Вішнявецкі за свой кошт падрыхтаваў дзве пешыя і адну конную харугвы. Утрымліваў пры сваім двары надворнае войска, на ўтрыманне якога плаціў 120 тысяч злотых з уласнай казны. Частку сваіх даходаў накіроўваў на падтрыманне міру і спакою.

Неаднаразова абіраўся паслом ад Луцкай зямлі на соймы, належаў да прыдворнай партыі прыхільнікаў вялікага канцлера кароннага Томаша Замойскага. У 1631 годзе пасля смерці князя Юрыя Збаражскага, апошняга мужчынскага прадстаўніка роду Збаражскіх, Януш Вішнявецкі разам з сястрой Евай атрымаў у спадчыну значную частку іх уладанняў на Валыні з цэнтрам у Збаражы. Буйное багацце дазволіла яму весці шчодрае жыццё, але неўзабаве ён апынуўся ў вялікіх даўгах. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў роду Вішнявецкіх Януш быў чалавекам мірным і спакойным. Высока цаніў культуру і быў шчодрым мецэнатам. Ягоным пратэжэ быў польскі паэт Самуэль Твардоўскі, які па завяшчанні князя Януша Вішнявецкага атрымаў сяло Зарубінцы.

Януш Вішнявецкі нават прэтэндаваў на польскую карону. У 1634 годзе ўдзельнічаў у сойме, дзе выступаў супраць ератыкоў і праваслаўных.

Князь Януш Вішнявецкі не меў моцнага здароўя, хоць дакладна не вядома, якімі канкрэтна хваробамі ён пакутаваў. 9 лістапада 1636 года 37-гадовы князь памёр, пакінуўшы пасля сябе шмат даўгоў. Пасля яго смерці паэт Самуіл Твардоўскі напісаў пра яго панегірык «Książę Wiśniowiecki Janusz».

Сям’я

правіць

19 верасня 1627 года ў Вільні ажаніўся з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч  (польск.) (каля 16101646), дачкой ваяводы віленскага Януша Скуміна-Тышкевіча (каля 15721642) і Барбары Нарушэвіч. Дзеці:

Зноскі

  1. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 232. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. а б в Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 63. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  3. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 59. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
  4. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 236. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 156, 232. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  6. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 234, 237–238. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  7. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 237, 303. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  8. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 237. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  9. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 237, 243. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

Спасылкі

правіць