Я́нуш Курты́ка (польск.: Janusz Kurtyka; 13 жніўня 1960, Кракаў — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі гісторык, кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (2005—2010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).

Януш Куртыка
польск.: Janusz Marek Kurtyka
Дата нараджэння 13 жніўня 1960(1960-08-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2010(2010-04-10)[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Zuzanna Kurtyka[d]
Род дзейнасці медыявіст, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[2] (8 снежня 2000) і доктарская ступень[d][2] (29 чэрвеня 1995)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Антоні Гансяроўскі[d][3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Дзейнічаў у Незалежным згуртаванні студэнтаў і Салідарнасці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генеалогіяй, гісторыяй Сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых прац і артыкулаў.[4]

29 снежня 2005 года быў абраны кіраўніком Інстытута нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакументаваннем злачынстваў камуністычнай сістэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 года ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэння Польшчы[5].

Выбраныя публікацыі правіць

  • Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
  • Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
  • Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
  • Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
  • Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.

Зноскі

  1. а б Janusz Marek Kurtyka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Polish Science Праверана 13 лютага 2024.
  3. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=77662 Праверана 11 лютага 2024.
  4. Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
  5. Komunikat Nr 163/VI kad. Архівавана 24 кастрычніка 2013. (польск.)

Спасылкі правіць