Януш Кішка
Януш Кішка (1586 — 13 студзеня 1654) — ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ваявода полацкі (з 1621), польны (1635—1646) і вялікі гетман літоўскі (з 1646).
Януш Кішка | ||
![]() | ||
Януш Кішка | ||
![]() Герб «Дуброва» | ||
| ||
---|---|---|
1621 — 1654 | ||
Папярэднік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | |
Пераемнік | Аляксандр Людвік Радзівіл | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | |
Нараджэнне | 1586 | |
Смерць | 13 студзеня 1654 | |
Род | Кішкі | |
Бацька | Станіслаў Кішка | |
Маці | Альжбета Сапега | |
Жонка | Крысціна Друцкая-Сакалінская | |
Дзеці | няма | |
Быў старостам парнаўскім (1610) і дрысенскім (1640).
БіяграфіяПравіць
Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва прыкладна ў 1606. У 1624—1626 навучаўся ў Падуі (Італія).
Удзельнічаў у вайне супраць Швецыі (1600—1629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, Турцыю — у 1621.
Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацк (1633), вёў баі пад Смаленскам.
Сям'яПравіць
Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Крыштафа і Станіслава.
Быў жанаты з Крысціна Друцкай-Сакалінскай, дачкой полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага. Дзяцей не пакінуў.
Януш Кішка стаў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Кішкаў.
КрыніцыПравіць
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.