Януш Тышкевіч

ваявода віленскі

Януш Скумін Тышкевіч (каля 1572 — 27 мая 1642) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (16211626), троцкі (16261640), віленскі1640), староста браслаўскі, юрборскі і навадворскі.

Януш Скумін-Тышкевіч
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Януш Скумін-Тышкевіч. Гравюра К. Гётке з кнігі А. Дубовіча «Адпраўка асобы». Вільня, 1642
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
ваявода мсціслаўскі
1621 — 1626
ваявода троцкі
1626 — 1640
Папярэднік Аляксандр Хадкевіч[d]
Пераемнік Пётр Пац
Нараджэнне каля 1572
Смерць 27 мая 1642(1642-05-27)
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Фёдар Тышкевіч
Маці Кацярына Ляцкая[d]
Жонка Барбара з Нарушэвічаў[d] і Соф'я Замяхоўская[d]
Дзеці Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d]

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік старэйшай лініі роду Тышкевічаў (Скумін-Тышкевічы) герба «Ляліва», сын Тэадора, ваяводы наваградскага, і Кацярыны з Ляцкіх.

Навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у пасольствах у Прусію, перамовах са Швецыяй. Ваяваў супраць шведаў у Інфлянтах у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй (16001618), Дзмітрыядзе ІІ, і супраць туркаў у Хоцінскай бітве (1621).

Аўтар дзённіка мірных перамоў са Швецыяй у 1625. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы падчас складання Берасцейскай уніі (1596), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй».

У 1618 зрабіў ахвяраванне на карысць кляштара бенедыкцінцаў у Гродна.

Першы раз ажаніўся з Барбарай, дачкой Станіслава Нарушэвіча, другі — з Соф'яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію, якая стала жонкай Аляксандра Людвіка Радзівіла.

КрыніцыПравіць