Януш Тышкевіч (ваявода кіеўскі)

Януш Тышкевіч (15901649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі1630).

Януш Тышкевіч
Тишкевич Януш.jpg
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
ваявода кіеўскі
1630 — 1649
Нараджэнне 1590(1590)
Смерць 1649(1649)
Род Тышкевічы
Бацька Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч
Маці Соф'я з Заслаўскіх
Жонка Ядвіга Бялжэцкая
Дзеці Крысціна
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Януш Тышкевіч на Вікісховішчы

Трымаў Сняцінскае і Жытомірскае староствы. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

БіяграфіяПравіць

 
Януш Тышкевіч

З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф'і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.

Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цацорскай бітве (1620). Фундаваў некалькі касцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармелітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.

У шлюбе з Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крысціну[1].

Зноскі

  1. Janusz Tyszkiewicz Łohojski (польск.) . Genealogia dynastyczna. Праверана 8 красавіка 2011.

СпасылкіПравіць