Адкрыць галоўнае меню

Яніс Судрабкалн (лат.: Jānis Sudrabkalns, сапр. Арвід Судрабкалнс, да 1923 Арвід Пейне; 17 мая 1894, с. Інчукалнс, Латвія4 верасня 1975) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1943). Народны паэт Латвіі (1947). Акадэмік АН Латвіі (з 1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Яніс Судрабкалн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 (29) мая 1894[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 верасня 1975(1975-09-04)[1] (81 год)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, палітык
Жанр: верш
Валодае мовамі: латышская мова[1]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Змест

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зборнік «Крылатая Армада», 1920). Зборнікі вершаў «Пераўтварэнні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасцю і інтэлектуальнасцю, віртуознасцю формы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы ў зборніках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэтычныя зборнікі «У братняй сям'і» (1947), «Яшчэ адна вясна» (1964), «Ясень за акном» (1969), «Летуценнікам» (1974) прасякнуты грамадзянскімі матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі.

Пераклаў на латышскую мову верш Я. Купалы «Абвілася краіна». Аўтар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на беларускую мову Э. Агняцвет, П. Броўка, С. Блатун, С. Гаўрусёў, С. Грахоўскі, А. 3вонак, В. Зуёнак, А. Кудравец, Е. Лось, М. Танк, Г. Шаранговіч і інш.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1948)
  • Дзяржаўная прэмія Латвіі (1965)

Беларускія перакладыПравіць

  • Яшчэ адна вясна. Мн., 1969.
  • У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1.
  • У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1986.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Абала М. Судрабкалн // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.