Ян Альбрэхт Радзівіл

ардынат клецкі

Ян Альбрэхт Радзівіл (1591 — 1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі. Староста ўпіцкі (1621—1626).

Ян Альбрэхт Радзівіл
Герб "Трубы" князёў Радзівілаў
Герб "Трубы" князёў Радзівілаў
Староста ўпіцкі
1621 — 1626
Нараджэнне 1591
Смерць 1626
Род Радзівілы
Бацька Альбрэхт Радзівіл[1]
Маці Ганна Кетлер
Жонка Лавінія з Карэцкіх[d][2][1]
Дзеці Міхал Караль Радзівіл[d][1], Ганна з Радзівілаў[d][1] і Ян Уладзіслаў Радзівіл[d][1]

Біяграфія правіць

Паходзіў з алыцка-нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, сын вялікага маршалка літоўскага Альбрэхта Радзівіла і курляндскай прынцэсы Ганны Кетлер. У 1592 годзе бацька памёр, выхоўваўся і атрымаў адукацыю пад апекай маці.

У 1609 годзе ажаніўся з княжной Лавініяй Карэцкай, атрымаў пасагам уладанні ў Кіеўскім ваяводстве. У 1609 годзе заснаваў шпіталь пры клецкім касцёле Святой Тройцы, які ўтрымліваў за свой кошт. У 1621—1623 гадах браў удзел у вайне Швецыі з Рэччу Паспалітай (1621—1626). У 1621 годзе атрымаў урад старосты ўпіцкага.

Значную ўвагу надаваў разбудове Клецка, былі перабудаваны Высокі і Дольны замкі. На Дольным замку пабудаваны 2 княжацкія палацы, будынак суда. Браў удзел у разборы і вырашэнні памежных спрэчак паміж іншымі магнатамі і сваякамі.

Казанне на ўгодкі смерці князя Яна Альбрэхта 15 красавіка 1627 года ў клецкім касцёле прамовіў віленскі ксёндз-бернардынец Адам Львавецыюш, потым яно выйшла ў Вільні асобным выданнем[3].

Сям’я правіць

У шлюбе з княжной Лавініяй, дачкой князя Іахіма Карэцкага, меў трох дзяцей:

  • Ян Уладзіслаў
  • Міхал Караль (1614—1656), вялікі літоўскі падчашы
  • Ганна Ізабела (пам. 1659), жонка Яна Уладзіслава Сангушкі з ковельскай галіны, старосты суражскага

Зноскі

  1. а б в г д Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.

Літаратура правіць

  • Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.
  • Jonas Albertas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T. IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.