Ян Альшэўскі (польск.: Jan Olszewski; 20 жніўня 19307 лютага 2019) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы ў 1991-1992 гадах.

Ян Альшэўскі
польск.: Jan Olszewski
3-і Прэм’ер-міністр Польшчы
6 снежня 1991 — 5 чэрвеня 1992
Папярэднік Ян Кшыштаф Бялецкі
Пераемнік Вальдэмар Паўляк
Нараджэнне 20 жніўня 1930(1930-08-20)[1][2]
Смерць 7 лютага 2019(2019-02-07)[4][1][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Марта Альшэўская[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, прафсаюзны дзеяч, пісьменнік, юрыст, публіцыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[6], права[6] і публіцыстыка[6]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Белага арла Cross of Freedom and Solidarity
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас Другой сусветнай вайны быў жаўнерам, удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 года. Актывіст антыкамуністычнай апазіцыі часоў Польскай Народнай Рэспублікі, адвакат на палітычных працэсах, адзін з заснавальнікаў Камітэта абароны працоўных, у 1980 годзе суадказны за рэгістрацыйную працэдуру прафсаюза «Салідарнасць».

У 19911993 і 19972005 гадах, дэпутат 1-га, 3-га і 4-га сазываў Сейму Польшчы, сузаснавальнік Цэнтральнага пагаднення, заснавальнік і старшыня Руху за рэспубліку і Руху адбудовы Польшчы, у 19891991 і 20052006 гадах член Дзяржаўнага трыбунала, у 20062010 гадах дарадца прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Кандыдат у прэзідэнты Польшчы на выбарах 1995 і 2000 гадоў. Кавалер ордэна Белага Арла.

Зноскі

  1. а б Jan Ferdynand Olszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Jan Olszewski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. WSPOMNIENIA KRAJAktualizacja: 08.02.2019, 09:10 Publikacja: 08.02.2019Nie żyje były premier Jan Olszewski Праверана 8 лютага 2019.
  5. https://www.rp.pl/Wspomnienia/190209414-Nie-zyje-Jan-Olszewski.html Праверана 8 лютага 2019.
  6. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць