Ян Анзельм Вільчак

(пам. 1649) кашталян полацкі і троцкі

Ян Анзельм Вільчак (? — студзень 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Анзельм Вільчак
Герб «Мандросткі»
Герб «Мандросткі»
кашталян троцкі
1644 — студзень 1649
Папярэднік Андрэй Станіслаў Сапега
Пераемнік Аляксандр Агінскі
8-ы кашталян полацкі
26 сакавіка 1640 — 1644
Папярэднік Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі
Пераемнік Крыштаф Рудаміна-Дусяцкі
староста ашмянскі
1635 — 1649
Папярэднік Павел Стэфан Сапега
Пераемнік Адам Мацей Саковіч
падсудак ашмянскі[d]
з 1621
Смерць студзень 1649
Род Вільчкі[d]
Жонка Ганна з Азямблоўскіх
Сюзана з Гасеўскіх

Паходзіў з незаможнага шляхецкага рода Вільчкаў з Ашмянскага павета. Пачынаў кар’еру ў якасці падсудка ашмянскага (з 1621). Пазней здолеў праявіць сабе пры каралі Уладзіславе. У 1633 і 1639 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, а ў 1635 годзе стаў старостам ашмянскім, якім заставаўся да смерці.

У 1640 атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы полацкім кашталянам. У 1644 быў прызначаны троцкім кашталянам.

Ян Анзельм Вільчак быў другім мужам Сюзаны Гасеўскай, дачкі Аляксандра Гасеўскага.

Літаратура

правіць
  • Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 128, 668.