Ян (апостал)

(Пасля перасылкі з Ян Багаслоў)

Іаа́н[5], або Ян[6][7] — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў — самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.

Ян
стар.-яўр.: יוֹחנן בן זבדי
Дата нараджэння 11[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 99[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца усімі хрысціянскімі цэрквамі
У ліку апосталаў
Дзень памяці 27 снежня (заходнія цэрквы)
8 мая, 30 чэрвеня, 26 верасня (усходнія цэрквы)
Працы Паводле Іаана Святое Дабравесце, 3 пасланні, Кніга Апакаліпсіс
Падзвіжніцтва апостальская пропаведзь
Бацька Зевядзей[2][3][…]
Маці Саламея[2][4][…]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Евангеліст Іаан
Сімвалічная выява  (руск.) Іаана ў выглядзе Арла на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Сын галілейскага рыбака Зевядзея і Саламіі. Біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Ян церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго Настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных Евангелляў, трох саборных лістоў і тэксту «Апакаліпсіса», створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры.

Зноскі

  1. а б http://timeline.biblehistory.com/event/john
  2. а б Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 ediçõesМ.: 1891.
  3. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  4. Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  5. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  6. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
  7. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць